"Спутник Лайт" абараняе ад дэльта-штаму лепш за многія вакцыны – РФПІ

Кіраўнік РФПІ Кірыл Дзмітрыеў паведаміў, што больш за палову доз вакцын "Спутник V" і "Спутник Лайт" будуць вырабляцца за межамі Расіі ўжо да лістапада.
Sputnik
МІНСК, 8 кас - Sputnik. Расійская аднакампанентная вакцына ад каронавіруса "Спутник Лайт" абараняе ад каронавіруса лепш, чым многія двухкампанентныя вакцыны.
Доказы Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ) абяцае апублікаваць на наступным тыдні. Некалькі дзён таму міністр аховы здароўя Расіі Міхаіл Мурашка паведамляў, што ў Расіі рэвакцынацыю прайшлі больш за 1,8 млн чалавек. Паўторную прышчэпку рэкамендавана рабіць аднакампанентнай вакцынай "Спутник Лайт".
"Мы падзелімся ўнікальнай інфармацыяй на наступным тыдні пра тое, што супраць штаму "дэльта" вакцына "Спутник Лайт "забяспечвае лепшую абарону, чым большасць двухкампанентных вакцын", - сказаў у эфіры "Блумберг ТБ" кіраўнік РФПІ Кірыл Дзмітрыеў.
"Спутник Лайт" быў зарэгістраваны Міністэрствам аховы здароўя Расіі 6 траўня 2021 года. Як і "Спутник V", гэты прэпарат створаны на аснове адэнавіруснага вектара чалавека. Галоўнае адрозненне ў тым, што "палегчаная" вакцына ўводзіцца аднаразова. Па сутнасці, "Спутник Лайт" - гэта першы кампанент вакцыны "Спутник V", зарэгістраваны як асобны прэпарат.
У Беларусі "Спутник Лайт" зарэгістраваны 3 чэрвеня. Міністэрства аховы здароўя рэкамендавала выкарыстоўваць яго для рэвакцынацыі і для вакцынацыі студэнтаў.
У Беларусі больш за 2,3 мільёны чалавек атрымалі першую дозу вакцыны ад каронавіруса, з іх звыш за 1,7 млн ​​прайшлі поўны курс вакцынацыі.
Чытайце таксама:
Спартсменаў, прышчэпленых расійскімі вакцынамі, дапусцяць на Алімпіяду-2022
Прэтэнзій да вакцыны "Спутник V" у СААЗ няма - Міністэрства аховы здароўя Расіі
Лекары назвалі спосаб хутка вярнуць нюх пасля каронавіруса