Закрытае неба: Белавія падаўжае прыпыненне рэйсаў у Еўропу

Пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair еўрапейскія краіны закрылі сваю паветраную прастору для беларускіх авіякампаній і прынялі рашэнне лятаць у абыход Беларусі.
Sputnik
МІНСК, 8 кас - Sputnik. Беларуская авіякампанія "Белавія" прыняла рашэнне падоўжыць прыпыненне палётаў у шэраг еўрапейскіх гарадоў да 14 снежня, паведаміла ў пятніцу прэс-служба авіяперавозчыка.
"У сувязі з працягам дзеяння забарон на выкарыстанне паветранай прасторы і немагчымасцю выконваць палёты авіякампанія "Белавія" вымушана прыпыніць выкананне рэйсаў да 14 снежня", - гаворыцца ў паведамленні кампаніі.
Па-ранейшаму адменены рэйсы ў наступныя гарады:
Вена
Лондан
Брусэль
Будапешт
Франкфурт
Берлін
Гановер
Барселона
Мюнхен
Рым
Ларнака
Мілан
Рыга
Кішынёў
Вільнюс
Амстэрдам
Бялград
Варшава
Кіеў
Львоў
Адэса
Харкаў
Парыж
Хельсінкі
Прага
Талін
Стакгольм
Чытайце таксама:
"Белавія" адмяніла запуск новага рэйса ў ААЭ
Дэпартамент па авіяцыі - пра санкцыі, самалёты з РФ і WizzAir
Белавія абяцае знізіць кошты на квіткі і вярнуць абеды