Відэа

Шосты выпуск новага сезона шоу "Ты супер!" - відэа

У гэтым годзе на сцэну конкурсу выходзяць не толькі дзеці, што засталіся без апекі бацькоў, але і са шматдзетных сем'яў.
Sputnik
Працягваецца пяты сезон міжнароднага конкурсу "Ты супер".
У гэты раз правілы крыху змяніліся: дзеці з прыёмных сем'яў, школ-інтэрнатаў і дзіцячых дамоў па-ранейшаму ўдзельнічаюць. Але ў гэты раз разам з імі на сцэну шоу ўпершыню выходзяць і рабяты са шматдзетных сем'яў (там, дзе выхоўваюцца пяць і больш дзяцей). Усяго ў юбілейным сезоне выступіць 51 канкурсант. Праект ахоплівае чатыры краіны: Расію, Беларусь, Малдову і Узбекістан.
У складзе журы - зноў кампазітар Ігар Круты, лідар рок-групы "Ночные снайперы" Дыяна Арбеніна, музыкант і акцёр Аляксей Вараб'ёў, а таксама спявачка і кампазітар Ірына Дубцова. Вядучымі праекта, як і раней, застаюцца Вадзім Такменеў і Анастасія Пак.

Шоу "Ты супер!"

Упершыню праект выйшаў на вялікія экраны ў лютым 2017-га. За чатыры гады ў шоу ўжо прынялі ўдзел 385 дзяцей з 18 краін. Выпускнікоў часта запрашаюць на фестывалі і конкурсы, яны ўжо спявалі на "Дзіцячым Еўрабачанні", "Детской Новой волне" і "Спасской башне". Само тэлешоу "Ты супер”!" не раз адзначалі прызамі на розных фестывалях, у тым ліку прэміяй ТЭФІ.
Вакальны конкурс "Ты супер!" праводзіцца тэлекампаніяй НТБ і міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы. Праект дапамагае дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, прадэманстраваць таленты і здзейсніць запаветныя мары.
Глядзіце таксама:
Пяты выпуск новага сезона шоу "Ты супер!" – трансляцыя
Чацвёрты выпуск пятага сезона шоу "Ты супер!" - трансляцыя
Трэці выпуск пятага сезона шоу "Ты супер!"
Другі выпуск пятага сезона шоу "Ты супер!"
Старт юбілейнага сезона "Ты супер!" – відэа