МІНСК, 12 кас - Sputnik. Новы Кодэкс аб адукацыі і правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ канцэптуальна падтрыманы, заявіў пасля нарады ў прэзідэнта міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка.
"У цэлым кодэкс і правілы прыёму канцэптуальна падтрыманы. Правілы прыёму фактычна сёння ўжо ўзгоднены з усімі зацікаўленымі. І ў бліжэйшы час будуць унесены кіраўніку дзяржавы ў выглядзе адпаведнага ўказа на падпісанне", - сказаў кіраўнік Мінадукацыі, яго цытуе БелТА.
Ён адзначыў, што рабочая група ведамства ў бліжэйшы час падрыхтуе кодэкс да другога чытання: трэба адрэгуляваць некаторыя тэхнічныя праўкі.
Галоўныя навінкі
Згодна з новай рэдакцыі кодэкса, змены будуць наступнымі:
пачатковым школам дазволяць прымаць на навучанне дзяцей малодшых за 6 гадоў;
школьнікі змогуць спалучаць навучанне на даму і ў школе;
прадугледжана магчымасць навучання школьнікаў, якія ўтрымліваюцца пад вартай у следчых ізалятарах;
ВНУ заканадаўча усталёўваюць магчымасць атрымання адукацыі ў дыстанцыйнай форме;
"платнікам" і "мэтавікам" будзе прадастаўляцца статус маладога спецыяліста;
у тэрмін абавязковай работы па размеркаванні будзе залічвацца перыяд ваеннай службы па кантракце і альтэрнатыўнай службы;
бацькі і законныя прадстаўнікі дзяцей не атрымаюць права ўмешвацца ў навучальны працэс.
Адзіны дзяржэкзамен
Адно з галоўных змяненняў у правілы прыёму - з'яўленне нацыянальнага экзамену ў школах. Выпускныя экзамены, якія здаюцца пасля 9-га альбо пасля 11-га класаў, будуць сумешчаны з ЦТ. Абітурыенты іх будуць здаваць у ВНУ.
Пасля 11-га класа тэсціраванняў будзе два - па рускай альбо беларускай мове і матэматыцы, а таксама вусны экзамен па замежнай мове.
Вучні 9-х класаў пройдуць аналагічныя тэсты і здадуць экзамен па працоўным навучанні. Па словах Ігара Карпенкі, першымі ацаніць новаўвядзенне змогуць выпускнікі беларускіх школ 2023 года.
"Мы доўга спрачаліся, будзем уводзіць гэта з 2022 года або з 2023-га. І прыйшлі да высновы, што ўсё-такі з 2023-га, каб даць вось гэты год як адаптацыйны перыяд", - растлумачыў міністр.
У каледжы - без ЦТ
Па словах Карпенкі, ёсць прапанова залічаць у ССНУ Беларусі без цэнтралізаванага тэсціравання - па конкурсе атэстатаў, як гэта было раней.
Кіраўнік Мінадукацыі падкрэслівае, што цалкам адыходзіць ад ЦТ пры гэтым не збіраюцца - будзе камбінаваны падыход.
"Чаму не сыходзім? Таму што пры ўсіх плюсах і мінусах цэнтралiзаванага тэсцiравання, мы ўсё ж такі вырашылі карупцыйную праблему. І за апошнія гадоў дзесяць не ведаем нейкіх гучных карупцыйных скандалаў, звязаных з уступнай кампаніяй. Вось гэта мы страціць не павінны", - лічыць Ігар Карпенка.