Першапачаткова планавалася, што пасяджэнне пройдзе ў вочным фармаце, аднак пазней было вырашана правесці мерапрыемства ў рэжыме відэаканферэнцсувязі.
Раней у Крамлі паведамілі, што на пасяджэнні будуць разгледжаны актуальныя пытанні дзейнасці ЕАЭС, у іх ліку - сумеснае супрацьстаянне пандэміі і пераадоленне негатыўных наступстваў у эканоміцы і сацыяльнай сферы.
У парадку дня таксама і абмеркаванне фарміравання адзіных рынкаў нафты і газу. Яшчэ адно актуальнае пытанне - праблема змены клімату.
Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет (ВЕЭС) - вышэйшы орган Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).
У склад савета ўваходзяць кіраўнікі дзяржаў-членаў альбо кіраўнікі ўрадаў дзяржаў-членаў (у адпаведнасці з заканадаўствам сваёй дзяржавы) Еўразійскага эканамічнага саюза - Расійскай Федэрацыі, Арменіі, Беларусі, Казахстана і Кыргызстана.
Міжнароднае інтэграцыйнае эканамічнае аб'яднанне ЕАЭС было створана на базе Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, яно вядзе сваю працу з 1 студзеня 2015 года.