МІНСК, 15 кас – Sputnik. Мінскі гарадскі суд пакінуў журналіста "Комсомольской правды в Беларусі" Генадзя Мажэйку пад вартай у СІЗА, такое рашэнне агучыў суддзя, перадае карэспандэнт Sputnik.
Пасяджэнне прайшло ў закрытым рэжыме, у суд Генадзя Мажэйку не дастаўлялі.
Журналіст "КП" абвінавачваецца ў распальванні расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні, а таксама абразе прадстаўніка ўлады. Санкцыі артыкулаў прадугледжваюць пазбаўленне волі тэрмінам ад 5 да 12 гадоў.
Суддзя адзначыў, што рашэнне абскарджанню не падлягае, але можа быць апратэставана ў парадку нагляду. Адвакат абвінавачанага заявіла Sputnik, што на наступным тыдні будзе дамагацца спаткання з Мажэйкам.
"Былі прыняты ўсе сродкі для таго, каб абскардзіць рашэнне аб прымяненні да яго меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту", - сказала адвакат.
Яна патлумачыла, што абвінавачанне Мажэйку было прад'яўлена ў прысутнасці адваката, але адмовілася каменціраваць свае далейшыя дзеянні, бо "не бачыць сэнсу раскрываць стратэгію абароны".
Ад іншых каментарыяў адвакат адмовілася, спаслаўшыся на падпіску аб невыдаванні, дадаўшы, што пра рашэнне суда яна паведаміць бацькам Генадзя Мажэйкі.
Затрыманне Мажэйкі
Журналіст быў затрыманы 1 кастрычніка ў рамках узбуджанай крымінальнай справы. Паводле звестак МУС, журналіст хацеў выехаць праз Маскву ў трэцюю краіну, але яму было адмоўлена ў выездзе з Расіі, так як ён знаходзіўся ў спісе асоб, чыё знаходжанне на тэрыторыі РФ непажадана.
Журналіст вярнуўся на радзіму і быў затрыманы ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск".
Генадзя Мажэйку апыталі ў Мінску 4 кастрычніка ў якасці падазраванага і ўзялі пад варту. 5 кастрычніка журналіста перавезлі з ізалятара на Акрэсціна ў СІЗА Жодзіна.
Праз 10 сутак яму прад'явілі абвінавачанне. Абарона падала скаргу на абраную меру стрымання.
Сітуацыя з "КП в Беларуси"
Увечары 28 верасня на сайце газеты "КП в Беларуси" быў размешчаны матэрыял пра айцішніка Андрэя Зельцэра, які смяротна параніў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Агнём у адказ стралок быў ліквідаваны. Па факце інцыдэнту Следчы камітэт пачаў крымінальную справу.
У "Комсомолке" былі апублікаваны ўспаміны аднакласніцы Зельцэра. Праз некалькі хвілін тэкст з сайта выдалілі, аднак раніцай на наступны дзень рэсурс быў заблакіраваны па рашэнні Мінінфарма.
Па словах галоўнага рэдактара "Комсомольской правды" Уладзіміра Сунгоркіна, менавіта гэты інцыдэнт стаў прычынай затрымання аўтара публікацыі. 5 кастрычніка выдавецкі дом "Комсомольская правда" заявіў аб тым, што закрывае сваё прадстаўніцтва ў Мінску. У міністэрстве інфармацыі Беларусі паведамілі, што дакументы на спыненне выпуску газеты "Комсомолки" не паступалі.
Чытайце таксама:
Лаўроў абмеркаваў з Макеем працу расійскіх СМІ ў Беларусі
Суд не задаволіў скаргу на арышт журналіста Мажэйкі
Галоўрэд "КП" пра абвінавачанні Мажэйкі: "Вялікая стратэгічная памылка"
Журналісту "Комсомолки" Мажэйку прад'яўлена абвінавачанне
Крэмль шкадуе з-за закрыцця рэдакцыі "Комсомолки" у Беларусі
Мінінфарм растлумачыў статус выдання "Комсомольская правда в Беларуси"
Крэмль: чакаем ад Мінска забеспячэння працы расійскіх СМІ ў Беларусі
Мінінфарм назваў прычыну блакіроўкі сайта kp.by