"Залатая восень" пратрымаецца яшчэ тыдзень, а ў нядзелю - месцамі да +12

На наступным тыдні ў Беларусі ў асноўным будуць сонечныя дні, але ў начны час на глебе магчымы замаразкі.
Sputnik
МІНСК, 16 кас - Sputnik. Сіноптыкі абяцаюць у бліжэйшую нядзелю воблачнае з праясненнямі надвор'е ў Беларусі, днём будзе дастаткова цёпла і сонечна, паведамілі ў Гідрамеце.
У гэтым годзе ў Беларусі залатая восень можа працягнуцца даўжэй, чым звычайна. Па народным календары, гэты перыяд года пачынаецца з 23 верасня, пасля дня восеньскага раўнадзенства. Доўжыцца "залатая восень", па народных павер'ях, да 14 кастрычніка.
Па прагнозах сіноптыкаў, на наступным тыдні, які пачынаецца з 18 кастрычніка, будзе адносна цёпла.
"17 кастрычніка, у нядзелю ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 7 градусаў цяпла, днём у чакаецца да 7 - 12 цяпла", - сказалі ў Белгідрамеце.
Метэаролагі ўдакладнілі, што заўтра кароткачасовыя дажджы будуць толькі на поўначы рэспублікі. Але туманы чакаюцца па ўсёй краіне ў ранішнія гадзіны. Вецер заходні і паўднёва-заходні.
Наступны тыдзень практычна ўвесь будзе складацца з сонечных дзён, тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны складзе ад 6 до11 градусаў цяпла, ноччу ад +1 да +5, на глебе магчымы замаразкі.
Фота
Цёплы лямпавы Мінск: восень у горадзе на архіўных фота 60-80-х