Юная беларуска са шматдзетнай сям'і перамагла на конкурсе SanRemo Junior

Удзельнікі конкурсу выступаюць пад акампанемент сімфанічнага аркестра з Італіі на сцэне, дзе пачыналі сваю кар'еру Адрыяна Чэлентана і Эрас Рамазоці.
Sputnik
МІНСК, 17 кас - Sputnik. Беларуска Ксенія Галецкая заваявала Гран-пры прэстыжнага міжнароднага фестывалю SanRemo Junior.
SanRemo Junior - адзін з самых знакамітых конкурсаў для дзяцей да 15 гадоў, які праходзіць пад патранажам Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) і адміністрацыі Сан-Рэма. У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел 22 юныя таленты з Германіі, Ізраіля, Балгарыі, Чэхіі, Італіі, Лівана, Украіны, Славакіі, Расіі, ЗША і іншых краін.
14-гадовая Ксенія Галецкая з Беларусі выканала легендарны хіт гурта "The Jackson 5" "Who's Loving You" і выйграла. Аб сваёй перамозе яна паведаміла ў Instagram.
Ксенію павіншаваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
"Ты праславіла Беларусь, паказала ўсяму свету, якая ў нас таленавітая і працавітая моладзь, якая любіць сваю краіну", - перадае словы кіраўніка дзяржавы Telegram Пул Першага.
Ксенія Галецкая - самая юная артыстка "Спамаш". Дзяўчынка нарадзілася ў шматдзетнай сям'і ў Гомелі. Займацца музыкай пачала з 6 гадоў, у 2015 годзе стала фіналісткай талент-шоу тэлеканала АНТ "Я спяваю". У 2018 годзе разам з сям'ёй пераехала ў Мінск. Лаўрэат Спецыяльнага фонду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі за 2019 год.
Конкурс SanRemo Junior праходзіць на сцэне папулярнай канцэртнай залы "ARISTON", дзе пачыналі сваю кар'еру сусветна вядомыя Адрыяна Чэлентана, Тота Кутуньё, Эрас Рамазоці. Цікава, што ўсе ўдзельнікі SanRemo Junior выступаюць пад акампанемент сімфанічнага аркестра з Італіі.