Відэа

"Залатая восень" прыйшла ў Беларусь - відэа

Мінчане любяць шпацыраваць па набярэжнай Свіслачы ў пару "залатой восені".
Sputnik
Сухое і сонечнае надвор'е ўсталявалася ў Беларусі: сіноптыкі абяцаюць, што і на наступным тыднi не пахаладае, замаразкі чакаюцца толькі ў начны час.
Па народных павер'ях "залатая восень" доўжыцца да 14 кастрычніка, але ў гэтым годзе цяпло напэўна будзе даўжэй.
Наступны тыдзень, па прагнозах, амаль увесь будзе складацца з сонечных дзён, у дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да 11 градусаў цяпла, ноччу ад +1 да +5.
"Залатая восень" пратрымаецца яшчэ тыдзень, а ў нядзелю - месцамі да +12