МІНСК, 18 каст - Sputnik. У панядзелак у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, па поўначы краіны пройдуць дажджы, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Пераважна па паўночнай частцы рэспублікі ў панядзелак пройдуць кароткачасовыя дажджы. Раніцай у асобных раёнах Беларусі чакаецца туман.
Сіноптыкі прагназуюць умераны заходні, паўднёва-заходні вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 7 да 12 градусаў цяпла.
У беларускай сталіцы ападкі чакаюцца раніцай і днём. Ноччу тэмпература складзе 5-7 градусаў цяпла, днём слупок тэрмометра падымецца да 9 градусаў.