Закон аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу ўступіў у сілу

Новым законам унесены змены ў заканадаўства аб надзвычайным, ваенным становішчы, а таксама пра паўнамоцтвы Савета бяспекі ў выпадку гібелі прэзідэнта.
Sputnik
МІНСК, 18 кас - Sputnik. Абноўлены закон "Аб змяненні законаў па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу" № 117-З ад 14 ліпеня ўступіў у сілу ў панядзелак.
Закон "Аб змяненні законаў па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу" быў прыняты парламентам у сярэдзіне ліпеня 2021 года.
Дакумент быў распрацаваны на аснове дэкрэта прэзідэнта №2 "Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу". Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў гэты закон 9 траўня 2021 года.
Паводле яго, у выпадку гібелі прэзідэнта з прычыны замаху, здзяйснення акта тэрарызму, знешняй агрэсіі, іншых гвалтоўных дзеянняў прэзідэнцкія паўнамоцтвы часова пяройдуць Савету бяспекі, і ўсе дзяржорганы будуць дзейнічаць у адпаведнасці з яго рашэннямі.
Акрамя гэтай нормы пра паўнамоцтвы Савета бяспекі, законам канкрэтызуецца паняцце "беспарадкі". Да іх аднесены спробы гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу, захопу або прысваення ўлады, узброены мяцеж, масавыя беспарадкі.
Як паведамілі Sputnik у ніжняй палаце беларускага парламента, многія нормы абноўленага закона былі прыняты і распрацаваны з улікам вопыту рэагавання на беспарадкі ў 2020 годзе.
У законе ў прыватнасці, удакладнены пералік магчымых надзвычайных мер і часовых абмежаванняў, якія ўжываюцца пры ўвядзенні надзвычайнага становішча.
Таксама пералік магчымых надзвычайных мер і часовых абмежаванняў дапоўнены прыпыненнем выпуску і распаўсюду прадукцыі СМІ (у тым ліку замежных), усталяваннем асаблівага парадку акрэдытацыі журналістаў, абмежаваннем доступу да інтэрнэт-рэсурсаў і сеткавых выданняў.
Акрамя гэтага, законам пашыраны пералік дзяржаўных структур, якія прыцягваюцца да забеспячэння рэжыму надзвычайнага становішча за кошт уключэння іх у лік ваенізаваных арганізацый.
Чытайце таксама:
Качанава: рэферэндум па Канстытуцыі пройдзе ў канцы лютага
Лукашэнка падпісаў закон аб адзіным дні галасавання
Дэпутаты прынялі праект закона аб змене Канстытуцыі