Відэа

LIVE: "Падарожнічаю без COVID-19". Праграма адкрывае межы і новыя опцыі

У аўторак, 19 кастрычніка, адбыўся відэамост Масква - Бішкек - Ерэван - Мінск - Нур-Султан міжнароднага інфармацыйнага агенцтва Sputnik на тэму: "Новыя опцыі паграмы "Падарожнічаю без COVID-19".
Sputnik
"Падарожнічаю без COVID-19" - першы праект Фонду лічбавых ініцыятыў ЕАБР. Задача праграмы - забяспечыць свабоднае і бяспечнае перамяшчэнне грамадзян паміж краінамі ва ўмовах пандэміі каронавіруснай інфекцыі. Лічбавае рашэнне зніжае рызыку распаўсюджвання захворвання і забяспечвае надзейную сістэму кантролю на міждзяржаўным узроўні.
У цяперашні час выкарыстанне праграмы "Падарожнічаю без COVID-19" з'яўляецца абавязковым для ўезду ў Расію з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана.
Якая статыстыка перасячэння меж з выкарыстаннем праграмы "Падарожнічаю без COVID-19"? Колькі чалавек скарысталася праграмай з моманту яе ўкаранення? Якія новыя опцыі з'явяцца ў праграме ў бліжэйшы час?
У фармаце прэс-канферэнцыі на пытанні журналістаў адказваў намеснік старшыні праўлення Еўразійскага банка развіцця Тыгран Саркісян.
Таксама на Sputnik:
Здаць ПЦР-тэст у Нацыянальным аэрапорце можна кругласутачна - але ёсць нюанс
"Падарожнічаю без COVID-19: новыя магчымасці для краін ЕАЭС" - відэа
Азербайджан уводзіць COVID-пашпарты
"Падарожнічаю без COVID-19": пакуль ПЦР-тэсты, але хутка і пашпарты вакцынацыі
"Падарожнічаю без COVID-19": пакрокава аб праграме - відэа