Новы антырэкорд: колькасць тых, хто захварэў на каронавірус у Беларусі працягвае расці

Пасля невялікага спаду ў краіне зноў выяўляюцца больш за 2 тысячы пацыентаў з пацверджаным дыягназам COVID-19. Аптымістычны прагноз Міністэрства аховы здароўя пакуль не спраўджваецца.
Sputnik
МІНСК, 20 кас - Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі было зарэгістравана 2 076 захварэлых на каронавірус, перадае прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Гэта абсалютны рэкорд за ўсе чатыры хвалі каронавіруса ў Беларусі. Папярэдні антырэкорд у рэспубліцы быў усталяваны 15 кастрычніка, калі за суткі выявілі 2 073 новыя выпадкі каронавіруса.
З пачатку пандэміі ў краіне выявілі больш 577 932 тых, хто захварэў на COVID-19. За гэты час ачунялі 550 100 чалавек (у тым ліку за мінулыя суткі з бальніц выпісалі 2 151 пацыент). Такім чынам, у рэспубліцы цяпер больш за 23 тысячы актыўных выпадкаў, пра якія вядома Міністэрству аховы здароўя.
За апошнія суткі ў Беларусі ад каронавіруса памерлі яшчэ 17 чалавек, а агульная колькасць памерлых склала ўжо 4 449 пацыентаў.
За час пандэміі ў Беларусі правялі больш 9,213 млн ПЦР-тэстаў, за мінулыя суткі - звыш 55 тысяч.

Прагноз аптымістычны?

Гэты тыдзень у графіку Аляксандра Лукашэнкі прысвечаны эпідсітуацыі і "лячэнню людзей". У аўторак, 19 кастрычніка, кіраўнік дзяржавы правёў нараду, заслухаў даклады па ўсіх рэгіёнах і зрабіў свой прагноз па каронавірусу. На яго думку, сітуацыя з распаўсюджваннем гэтай інфекцыі зразумелая, а пасля нарады ў рэзідэнцыі чаканні на асцярожны пазітыўны прагноз ўзмацніліся, і цяперашні і наступны тыдзень павінны даць вынік.
Свой аптымістычны прагноз Лукашэнка выказаў і ў сераду ў час наведвання Мінскай абласной клінічнай бальніцы.
Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч таксама выказаў надзею, што ў лістападзе сітуацыя з каронавірусам пачне паляпшацца, пакуль жа - "знаходзімся на піках" (захворвання - Sputnik).
Нягледзячы на рост захворвання і разгар чацвёртай хвалі, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў вярнуцца да таго, што рабілі ў першую хвалю, і асудзіў "драконаўскія метады", якія ўводзіліся ў краіне ў апошні тыдзень: узмацненне жорсткасці масачнага рэжыму, абмеркаванне штрафаў за невыкананне эпіднорм і адмену планавых візітаў у паліклінікі.
Чытайце таксама:
Піневіч распавёў, калі Беларусь пройдзе пік захворвання на каронавірус
Расіяне зноў могуць сысці на "канікулы" з-за каронавіруса
Закупка ШВЛ і лекаў: Лукашэнка даў заданні на нарадзе па каронавірусе