МІНСК, 20 кас - Sputnik. Беларусь выйшла на пікавыя значэнні захворвання на каронавірус амаль месяц таму, лічыць кіраўнік Міністэрства аховы здароўя рэспублікі Дзмітрый Піневіч, словы якога цытуе БелТА.
На яго думку, хутка колькасць хворых пачне зніжацца. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, на пік захворвання краіна выйшла 3,5-4 тыдні таму. Калі судзіць па сітуацыі з дэльта-штамам у іншых краінах, то высокія лічбы трымаліся прыкладна два месяцы, потым - рэзкае зніжэнне.
Але не варта праводзіць прамыя аналогіі з эпідсітуацыяй у Індыі ці ў Расіі, калі ў гэтых краінах была ўспышка дэльта-каронавіруса: наперадзе зіма, будзе іншая абстаноўка.
"Цяпер мы прыкладна месяц ужо на піку. Думаю, прыкладна лістапад - сярэдзіна лістапада - гэта той перыяд, калі мы пачнем зніжэнне", - зрабіў свой прагноз Піневіч.
Эпідэміялагічны зрэз
Сітуацыя па рэгіёнах выглядае цяпер так: самы інтэнсіўны рост захворвання ідзе ў Мінску, Мінскай і Гомельскай абласцях, напружаная сітуацыя ў Гродна.
Па словах Піневіча, цяпер людзі больш свядома падышлі да вакцынацыі: першым кампанентам вакцыны часам прышчапляюцца па 30 тысяч чалавек у дзень. Па падліках, да канца года колькасць прышчэпленых ад каронавіруса ў Беларусі можа наблізіцца да пяці мільёнаў.
"Гэта будзе з'яўляцца асноўным укладам у мінімізацыю эпідэміялагічнай сітуацыі", - лічыць кіраўнік ведамства.
Зараз у абароце налічваецца больш за 800 тысяч доз вакцын, чакаецца паступленне яшчэ адной партыі, а на наступным тыдні - вялікай колькасці кітайскага перпарата.
Па словах міністра, сярод шпіталізаваных з каронавірусам толькі 4% былі прышчэплены ад COVID-19. Пры гэтым сярод такіх людзей у рэанімацыю трапілі не больш за 0,5% вакцынаваных.
Чытайце таксама:
Урад папросіць у Лукашэнкі $100 млн на барацьбу з каронавірусам
Піневіч "без слёз і стогнаў" распавёў пра сітуацыю з каронавірусам
Вытворчасць "Спутник V" па поўным цыкле пачнецца ў Беларусі да канца года