Лукашэнка павіншаваў Мірзіеева з перамогай на выбарах прэзідэнта Узбекістана

Дзеючы кіраўнік дзяржавы меў права вылучыць сваю кандыдатуру ў апошні раз, паколькі паводле выбарчага кодэкса адзін і той жа чалавек не можа кіраваць краінай больш за два тэрміны.
Sputnik
МІНСК, 25 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з пераканаўчай перамогай дзеючага лідара Узбекістана Шаўката Мірзіеева, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.
Лукашэнка патэлефанаваў Мірзіееву, акрамя віншаванняў, лідары абмеркавалі міждзяржаўныя адносіны і перспектывы. Беларускі прэзідэнт выказаў надзею, што ў бліжэйшы час ён сустрэнецца са сваім узбекскім калегам і дэталёва абмяркуюць двухбаковае супрацоўніцтва.
"Пераканаўчая перамога наглядна дэманструе Ваш высокі аўтарытэт, уяўляе сабой красамоўнае і бясспрэчнае сведчанне вялікага даверу выбаршчыкаў. Народ цалкам пацвердзіў прыхільнасць узятаму курсу на пабудову моцнай, незалежнай, сучаснай дзяржавы", - гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме.

Выбары ва Узбекістане

Выбары прэзідэнта ва Узбекстане адбыліся 24 кастрычніка 2021 года. Гэтыя выбары сталі шостымі па ліку ў гісторыі краіны. Прэзідэнтам другі раз запар стаў Шаўкат Мірзіееў, які ўзначаліў рэспубліку ў канцы 2016 года пасля пазачарговых выбараў.
Выбарчы працэс быў арганізаваны і ў Беларусі. У Мінску прагаласавалі 970 грамадзян Узбекістана, яшчэ 360 чалавек аддалі свой голас датэрмінова на мабільных участках, якія з 14 па 20 кастрычніка працавалі ў Віцебску, Магілёве, Гродне і Наваполацку.
Прэзідэнт Узбекістана сеў за руль самазвала БелАЗ – фотафакт