МІНСК, 26 кас – Sputnik. Малдова заключыла кантракт на пробную пастаўку прыроднага газу з польскай энергетычнай кампаніяй, паведаміла напярэдадні прэс-служба ўрада.
"Урад Рэспублікі Малдова паведамляе, што сёння, 25 кастрычніка 2021 года, быў падпісаны кантракт на пробную закупку аднаго мільёна кубаметраў прыроднага газу паміж дзяржаўнай кампаніяй Energocom і польскай кампаніяй PGNiG", – гаворыцца ў паведамленні.
Афіцыйны Кішынёў удакладніў, што ўпершыню ў суверэннай гісторыі набывае газ з альтэрнатыўнай крыніцы. На аб'яўлены дзяржаўнай кампаніяй тэндэр паступіла сем заявак.
"Пробная закупка праводзіцца для праверкі магчымасці імпарту газу з альтэрнатыўных крыніц і для ўраўнаважвання нізкага ціску ў сістэме падачы прыроднага газу", - растлумачылі ва ўрадзе Малдовы.
Пры гэтым там адзначылі, што перамовы з расійскай кампаніяй "Газпром" аб падпісанні доўгатэрміновага кантракта працягваюцца. Купля газу з альтэрнатыўнай крыніцы, як запэўніваюць у малдаўскім урадзе, дае магчымасць захаваць пастаўкі спажыўцам, пакуль ціск зніжаны ў нацыянальнай размеркавальнай сістэме.
"Тарыф, які плацяць грамадзяне за прыродны газ, застаецца нязменным", - звярнулі асаблівую ўвагу ў прэс-службе Саўміна рэспублікі.
Чытайце таксама:
У Дзярждуме пракаменціравалі магчымае прыпыненне паставак газу ў Малдову
"Газпром" можа спыніць пастаўкі газу ў Малдову з-за даўгоў
Эканомія або памылка: у Малдове па рашэнні ўлад загасілі Вечны агонь
Газ у Еўропе стаў даражэй за 1 тысячу долараў