МІНСК, 29 кас - Sputnik. Знешні дзярждоўг Беларусі на 1 кастрычніка склаў 18,2 мільярды долараў, такія звесткі прыводзіць Мінфін.
За апошні месяц ён скараціўся на 100 млн долараў, а ў параўнанні з лічбамі на пачатак года - зменшыўся на 300 мільёнаў (або на 1,8%). Калі палічыць суму дзярждоўгу на кожнага жыхара Беларусі - выйдзе каля 2 тысяч долараў.
Па дадзеных Мінфіна, улады ў кастрычніку вярнулі даўгі ўраду РФ, а таксама банкам Кітая, МБРР і Еўразійскаму фонду стабілізацыі і развіцця. Усяго за студзень-верасень 2021-га прыцягнута пазык на суму больш за 1 мільярд долараў.
Іншыя даўгі
Унутраны дзяржаўны доўг Беларусі ў кастрычніку склаў 11,3 мільярдаў рублёў - гэта столькі ж, колькі і ў верасні, і на 1,4 млрд рублёў больш, чым на пачатак года.
У студзені-верасні 2021-га ўлады размясцілі валютныя і рублёвыя аблігацыі для юрыдычных асоб на 817,5 млн долараў і 191 млн беларускіх рублёў.
Што тычыцца дзярждоўгу, на 1 кастрычніка ён склаў 57,1 мільярдаў рублёў - на 100 мільёнаў рублёў менш, чым у верасні. У параўнанні з пачаткам года ён зменшыўся на 700 млн рублёў (або на 1,3%).