Лукашэнка прапанаваў Турцыі разам "супрацьстаяць беспрэцэдэнтным выклікам"

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што Мінск і Анкару звязваюць традыцыі "сяброўства і ўзаемнага даверу", а дзякуючы дасягнутым дамоўленасцям усё гэта будзе толькі мацнець.
Sputnik
МІНСК, 29 кас - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Тайіпа Эрдагана і грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі, перадае прэс-служба беларускага прэзідэнта.
У сваім віншаванні беларускі лідэр адзначыў, што да свайго стогадовага юбілею Турцыя падыдзе з новымі дасягненнямі. Пры гэтым Лукашэнка лічыць, што дзвюм краінам трэба аб'яднацца ў гэты няпросты перыяд.
"Для Турцыі, як і для Беларусі, суверэнітэт і незалежнасць з'яўляюцца непарушнымі прыярытэтамі дзяржаўнага ладу. У сучасных рэаліях важна аб'яднаць намаганні, каб эфектыўна супрацьстаяць беспрэцэдэнтным выклікам часу", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка спадзяецца на прадаўжэнне далейшага двухбаковага супрацоўніцтва "на карысць народаў абедзвюх краін", у тым ліку за кошт рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у Анкары ў красавіку 2019 года.
Падчас свайго апошняга візіту ў Турцыю ў красавіку 2019 года Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы з Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.
Асаблівую ўвагу тады ўдзялілі інвестыцыйнаму супрацоўніцтву і мерам па забеспячэнні збалансаванага гандлю. Па выніках перамоў Лукашэнка і Эрдаган падпісалі некалькі важных дакументаў. Так, быў дасягнуты шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве ў палітычным, гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і гуманітарным напрамках.
Дыпламатычны скандал: Турцыя высылае 10 паслоў, уключаючы амерыканскага