Журналісты называюць Юрыя Траяна майстрам беларускага эпасу ў балеце, а пастаўленыя ім балеты "Вітаўт" і "Анастасія" - візітнай карткай і Вялікага тэатра, і яго галоўнага балетмайстра. І раптам майстар узяўся на нечаканы для сябе матэрыял - масава любімую дзіцячую казку.
"Я ўлюблівы, як дзеці, мне павінна быць цікава, калі з'яўляецца нейкая тэма, якая выклікае маю цікавасць, я стараюся неяк яе ўвасобіць, я ж пачынаў толькі з пастаноўкі танцаў у дзіцячых фільмах, а потым я такога матэрыялу не рабіў, для мяне вельмі ўсё новае аказалася, нечакана, шмат падводных камянёў, але будзем спадзявацца, што пераадолеў”, - кажа балетмайстар.
У дзіцячым балеце ў параўнанні з "дарослымі", класічнымі пастаноўкамі патрэбна пэўная пластыка, павінны быць пэўныя адносіны паміж героямі, усё ж гэта дзеці і спектакль дзіцячы, адзначае суразмоўца Sputnik. Усё ж дзіцячая аўдыторыя спецыфічная, больш непасрэдная за дарослую, "яны, наадварот, вельмі актыўна ўдзельнічаюць у дзеянні, каментуюць, падказваюць артыстам", кажа балетмайстар.
Да прэм'ернага спектакля ў беларускім Вялікім створаны арыгінальныя жывапісныя дэкарацыі, што зараз рэдкасць для тэатраў, якія ўсё больш адыходзяць у модныя тэхналогіі.
"У нас ёсць магчымасць паказаць вельмі прыгожыя жывапісныя дэкарацыі, а сцэнічны жывапіс як від мастацтва паступова сыходзіць і ўжо мала засталося мастакоў, якія выдатна гэта робяць… Калі ў мяне як у пастаноўшчыка ёсць магчымасць выкарыстоўваць сцэнічны жывапіс, гэта вялікая справа", ― прызнаецца Траян .
Прэм'ера дзіцячага балета можа стаць адкрыццём цэлага жанру мастацтва для юных гледачоў, з якіх у будучыні могуць вырасці і самыя адданыя прыхільнікі балета, і цудоўныя артысты, адзначае балетмайстар.
"Мая мама працавала ў оперным тэатры касцюмерам, і мяне не было куды дзець, і таму яна мяне прыводзіла за кулісы, я спаў у кулісах на дэкарацыях, я быў з той невялікай групы тэатральных дзяцей, якія выраслі ў тэатры. І кожнае пакаленне з'яўляюцца вось такія дзеці, і з гэтых дзяцей атрымліваюцца добрыя артысты, для іх ужо тэатр - гэта сям'я, гэта лад жыцця і іншага ўжо не дадзена", - успамінае Траян.
Таксама на Sputnik:
Новы тэатральны сезон: з актрыс – у рэжысёры
Споведзь неабыякавага і гарачага сэрца
Вялікі тэатр абнавіў "Лебядзінае возера". Якім стаў легендарны балет - фота