І хоць у Беларусь Дзень усіх Святых прыйшоў не так даўно, ён хутка стаў упадабаным святам маладога пакалення, калі можна весела правесці час, прыбраўшыся ў жудасных зладзеяў.
Самая страшная ночка яшчэ наперадзе, але нехта ўжо пачынае загадзя рыхтавацца да свята, ладзячы тэматычныя вечарыны з сапраўдным маскарадам. Глядзіце на відэа, як мінчане рыхтуюцца сустрэць усіх Святых.