Сонечна і па-асенняму цёпла: прагноз надвор'я на апошні дзень кастрычніка

Выхадныя парадуюць беларусаў добрым і цёплым надвор'ем. Сіноптыкі абяцаюць, што лістапад будзе на некалькі градусаў цяплейшы за кліматычную норму.
Sputnik
МІНСК, 30 кас - Sputnik. Цёпла і без ападкаў будзе ў гэтую нядзелю ў Беларусі, паведамляе прагноз надвор'я на 31 кастрычніка Белгідрамет.
Добрае надвор'е, якое ўсталявалася ў суботу, працягне цешыць нас і ў нядзелю: да 17 градусаў цяпла чакаецца днём.
Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман (бачнасць да кіламетра, будзьце акуратныя на дарогах), вецер паўднёвы, умераны, а днём месцамі - парывісты. У некаторых рэгіёнах - невялікая воблачнасць, але ў цэлым па краіне будзе без ападкаў.
Уначы слупок тэрмометра апусціцца да +2..+8°С градусаў, а днём паветра прагрэецца да +11..+17°С.

Надвор'е ў лістападзе

У пачатку наступнага тыдня істотных ападкаў не чакаецца, і па-ранейшаму будзе цёпла. Ноччу - 0..+6°С, днём +9°С..+16°С.
"Але, пачынаючы з аўторка, паступова неба будуць зацягваць аблокі і атмасферны фронт з Украіны прынясе дажджы. І калі ў аўторак дажджы чакаюцца ў асобных раёнах, то ўжо да серады ападкі распаўсюджваюцца на большую частку тэрыторыі нашай краіны", - сказала яна.
Паводле папярэдніх разлікаў, не толькі першая палова лістапада можа быць адносна цёплай, але ў цэлым лістапад сёлета можа аказацца на 1-2 градусы цяплейшым за норму.
Фота
Што такое восень: фарбы кастрычніка ў Мінску