На гэты раз правілы крыху змяніліся: дзеці з прыёмных сем'яў, школ-інтэрнатаў і дзіцячых дамоў па-ранейшаму ўдзельнічаюць. Але на гэты раз разам з імі на сцэну шоу ўпершыню выходзяць і дзеці са шматдзетных сем'яў (там, дзе выхоўваюцца пяць і больш дзяцей). Усяго ў юбілейным сезоне выступіць 51 канкурсант. Праект ахоплівае чатыры краіны: Расію, Беларусь, Малдову і Узбекістан.
У складзе журы - зноў кампазітар Ігар Круты, лідэр рок-групы "Начныя снайперы" Дзіяна Арбеніна, музыка і акцёр Аляксей Вараб'ёў, а таксама спявачка і кампазітар Ірына Дубцова. Вядучымі праекта, як і раней, застаюцца Вадзім Такмянёў і Анастасія Пак.
У восьмым выпуску шоу брэстаўчанка Крысціна Васюшка пакарыла суддзяў "Ты супер" – яна выканала песню Дзіяны Арбенінай "Інстаграм". І ў выніку выйшла ў фінал: яе імя назвала Ірына Дубцова.
Шоу "Ты супер!"
Упершыню праект выйшаў на вялікія экраны ў лютым 2017-га. За чатыры гады ў шоу ўжо прынялі ўдзел 385 дзяцей з 18 краін. Выпускнікоў часта запрашаюць на фестывалі і конкурсы, яны ўжо спявалі на "Дзіцячым Еўрабачанні", "Дзіцячай Новай хвалі" і "Спаскай вежы”. Само тэлешоу "Ты супер" не раз адзначалі прызамі на розных фестывалях, у тым ліку прэміяй ТЭФІ.
Вакальны конкурс "Ты супер!" праводзіцца тэлекампаніяй НТБ і міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы. Праект дапамагае дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, прадэманстраваць таленты і выканаць запаветныя мары.
Глядзіце таксама:
Восьмы выпуск новага сезона шоу "Ты супер!" - відэа
Шосты выпуск новага сезона шоу "Ты супер!" - відэа
Пяты выпуск новага сезону шоу "Ты супер!" – трансляцыя