Масавае атручэнне ў Хургадзе: пацярпелі 2 непаўналетнія беларусы

Егіпецкія медыкі аказалі беларускім дзецям неабходную дапамогу, мяркуецца, што іх хутка выпішуць са шпіталя.
Sputnik
МІНСК, 1 ліс — Sputnik. Два непаўналетнія беларусы атруціліся ў Хургадзе, ім аказана медыцынская дапамога, паведамілі ў МЗС.
"Паводле інфармацыі пасольства Беларусі ў Егіпце, сярод пацярпелых ад атручвання ў Хургадзе два непаўналетнія беларусы", - паведамілі Sputnik у прэс-службе міністэрства замежных спраў Беларусі.
Стан пацярпелых стабільны, ім аказана неабходная медыцынская дапамога. Чакаецца, што беларускія турысты будуць выпісаны з медыцынскай установы ў найбліжэйшыя гадзіны, паведамілі ў МЗС Беларусі.

Масавае атручэнне турыстаў

Як раней паведамлялася, на мінулым тыдні Генеральная пракуратура Егіпта пачала расследаванне атручэння 47 турыстаў у адным з атэляў курортнага горада Хургада.
Па дадзеных праваахоўнікаў, у лік тых, хто патрапіў у лякарні - каля 30 расійскіх турыстаў, 14 грамадзян Эстоніі. Эксперты даследуюць узоры ежы і напояў з халадзільнікаў і кухні, дзе пражывалі пацярпелыя. Паведамляецца, што дапытаныя шэф-повар, а таксама памочнік дырэктара атэля адмаўляюць усе абвінавачанні.
Цяпер атэль закрыты па рашэнню мясцовых улад, а дырэктар атэля адхілены ад выканання службовых абавязкаў на тры месяцы.
Чытайце таксама:
Афіцыйных дадзеных пра тое, што беларусы атруціліся ў Хургадзе, няма
Беларусам адмяняюць пуцёўкі ў Егіпет - даведаліся, у чым справа
Два новыя турыстычныя гарады збіраюцца адкрыць у Егіпце