Фота

Пахаваныя пад попелам вулкана: у што ператварыўся востраў Пальма

Паўтара месяца працягвае вывяргацца вулкан Кумбрэ-Вьеха на Канарскім востраве Пальма. Яго назвалі самым разбуральным за 500 год.
Sputnik
1 / 11

Лава вулкана, вывяржэнне якога пачалося 19 верасня, пакрыла тэрыторыю плошчай больш за 900 гектараў.

2 / 11

На востраве знішчана або сур'ёзна пашкоджана каля 2300 будынкаў.

3 / 11

Вулкан працягвае вылучаць велізарную колькасць магмы, газу і попелу. Акрамя таго, на востраве зафіксавана інтэнсіўная сейсмічная актыўнасць - 23 кастрычніка адбылося моцнае землетрасенне магнітудай 4,9 балы.

4 / 11

Многія будынкі цалкам пахаваны пад грудамі попелу.

5 / 11

Могілкі Лас-Манчас аказаліся засыпаны попелам, з-пад якога тырчаць крыжы і надмагіллі. Патокі лавы спыніліся ўсяго за 200 метраў ад плота.

6 / 11

Мясцовыя жыхары не змогуць сёлета наведаць могілкі ў Дзень Усіх Святых і Дзень мёртвых 1 і 2 лістапада.

7 / 11

Хаця месцы пахаванняў пакуль застаюцца непашкоджанымі, могілкі закрыты. Тут размешчаны адзіны на востраве крэматорый, і зараз целы памерлых трэба перапраўляць на Тэнэрыфе.

8 / 11

Каменная постаць чарапахі ў садзе дома ў Эль-Паса - самае жывое, што засталося.
З пацярпелых раёнаў эвакуіраваны больш за сем тысяч чалавек.
Біёлагі зафіксавалі, што з пачаткам вывяржэння ў паводзінах жывёл назіраліся значныя змены - так, пустальгі пачалі паляваць на іншых птушак, але зараз зноў пераключыліся на звыклых ім паўзуноў.
Менавіта паўзуны аказаліся больш за ўсё закранутымі вывяржэннем, паколькі страцілі магчымасць хавацца пад камянямі ў месцах, залітых патокамі лавы.

9 / 11

Прыкладна 70 кіламетраў дарог на востраве пашкоджаны і ператвораны вулканам у пустыню з попелу.

10 / 11

Вывяржэнне вулкана Кумбрэ-Вьеха з'яўляецца самым разбуральным з усіх узніклых за апошнія пяць стагоддзяў на іспанскім востраве.

11 / 11

Салдаты іспанскай арміі выдаляюць попел з даху дома.
Касіміра Курбела, кіраўнік урада канарскага вострава Гамера, размешчанага недалёка ад востарва Пальма, прапанаваў скінуць бомбу, каб спыніць вывяржэнне вулкана. Такі спосаб ужо выкарыстоўваўся на італьянскай Сіцыліі падчас вывяржэнняў у 1983 годзе і ў 1991-1993 гадах, аднак бомбы не скідаліся з самалётаў, а былі закладзены на зямлі. У выніку лава пацякла ў зададзеным напрамку.

Таксама на Sputnik:
Спаў паўстагоддзя і прачнуўся: вывяржэнне вулкана Кумбрэ-В'еха – відэа
Вулкан Фаградальсф’ядль не перастае вывяргаць патокі лавы – відэа
Неверагодная Ісландыя і вывяржэнне Фаградальсф’ядля