МІНСК, 4 ліс — Sputnik. Беларускі баксёр Яўген Кармільчык заваяваў бронзавы медаль на ЧС па боксе ў Сербіі ў катэгорыі да 48 кілаграмаў.
На шляху ў паўфінал беларус паслядоўна перамог спартсменаў са Шры-Ланкі, Кеніі і Манголіі. Выйсці ў фінал не атрымалася, сапернік з Казахстана быў мацнейшы. Але поспех Кармільчыка ўсё роўна цяжка пераацаніць: да гэтага медаль са спаборніцтваў такога ўзроўню апошні раз заваёўваў Дзмітрый Асанаў, які заваяваў бронзу ў вагавой катэгорыі да 56 кг.
Упершыню ў гісторыі ЧС па боксе пераможцы атрымаюць па 100 тысяч долараў, сярэбраныя прызёры - па 50 тысяч, бронзавыя - па 25 тысяч. Агульны прызавы фонд ЧС у Сербіі складае $2,6 млн.