МІНСК, 4 ліс – Sputnik. Прышчэпліваць дзяцей ад каронавіруса ў рэспубліцы плануюць у наступным годзе, паведамляе прэс-служба міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Зараз у Беларусі пераважае "дэльта"-штам каранавіруса, які, як вядома, "памаладзеў". Усё часцей хварэюць дзеці і моладзь. Таму вытворцы вакцынных прэпаратаў пераглядаюць узроставы парог тых, каму можна рабіць прышчэпку.
Міністэрства аховы здароўя чакае, што ў наступным годзе і ў Беларусі пачнуць вакцынацыю дзяцей. З якога ўзросту плануюць дазволіць вакцынавацца ад каранавіруса, пакуль не ўдакладняецца.
"Мы ў наступным годзе плануем прывіваць дзяцей: думаю, гэта з часам будзе сезонная вакцынацыя. Альбо гэта будзе дзве вакцыны, альбо камбінаваная - ад грыпу і кавіда", - заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
"Спутник" для маленькіх
Раней намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач краіны Аляксандр Тарасенка расказаў, што на 2022 год ужо запланаваны пастаўкі "дзіцячай" вакцыны: такім прэпаратам можна будзе прывіваць дзяцей з 12 да 17 гадоў.
Спецыяльная вакцына для дзяцей распрацоўваецца ў Расіі, яна павінна з'явіцца ўжо да канца 2021 года. Ёсць і назва - "Спутник М", дзе "М" азначае для маленькіх. Па сутнасці, гэты той жа "Спутник V", толькі з паменшанай колькасцю антыгена, паведамлялі распрацоўшчыкі.