Інтэграцыя Беларусі і Расіі: 25 гадоў Саюзнай дзяржаве

Лукашэнка і Пуцін падпісалі дэкрэт, які зацвярджае саюзныя праграмы

Дакументам зацверджаны ўсе 28 саюзных праграм, адказнасць за іх выкананне ўскладаецца на ўрады і нацбанкі дзвюх краін.
Sputnik
МІНСК, 4 лістапада — Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падпісалі дэкрэт, які зацвярджае саюзныя праграмы ў ходзе пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, якое прайшло ў чацвер у анлайн-фармаце.
"Бачу, Пуцін падпісаў, і я падпішу", - сказаў Лукашэнка на паседжанні ВДС, пасля чаго паставіў свой подпіс на дакуменце.

Саюзныя праграмы

Праца над саюзнымі праграмамі, якія раней ішлі пад найменнем "дарожныя карты" далейшай саюзнай інтэграцыі, вялася на працягу апошніх гадоў. Дакладны спіс саюзных праграм пакуль не вядомы шырокай грамадскасці - іх абяцаюць апублікаваць пасля падпісання. Дакладна вядома, што яны ўзгадняюць пытанні правядзення палітыкі ў падатковай і мытнай сферах, а таксама такім вострым пытанні для Мінска, як энергетыка.
Ініцыятыва па інтэграцыі заканадаўства Беларусі і Расіі была прапанавана кіраўнікамі дзяржаў яшчэ ў 2019 годзе. Міжпраўгрупа падрыхтавала праект дарожных карт па шматлікіх пытаннях - ад паставак нафты і газу, мытнага, падатковага рэгулявання да клімату і экалогіі.
У жніўні 2021 года Лукашэнка выказаў надзею, што ў канцы гэтага года на пасяджэнні вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Мінск і Масква змогуць прыняць усе 28 галіновых дарожных карт па развіццю эканамічнай інтэграцыі.
Відэа
Пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Беларусі і Расіі - трансляцыя