Следчыя Расіі і Беларусі расследуюць прычыны крушэння самалёта Ан-12

На думку эксперта, расійскі бок у рамках расследавання крымінальнай справы можа запытаць дакументацыю з Беларусі - бо адной з версій надзвычайнага здарэння з'яўляецца няспраўнасць паветранага судна.
Sputnik
МІНСК, 4 ліс – Sputnik. Беларускія следчыя наўрад ці паедуць у Іркуцк, дзе пры крушэнні Ан-12 загінулі грамадзяне Беларусі, але правераць дакументацыю кампаніі, якой належаў самалёт, які разбіўся, лічыць эксперт.
Самалёт Ан-12 авіякампаніі "Гродна", які вяртаўся ў аэрапорт базіравання пасля перавозкі прадуктаў на Чукотку, знік з радараў вечарам 3 лістапада на падлёце да Іркуцка.
На борце знаходзілася дзевяць чалавек: пяць членаў экіпажа і чацвёра суправаджаючых груз. З іх чатыры грамадзяніны Расіі (у тым ліку прадстаўнікі авіяцыйнай транспартнай кампаніі "Запаляр'е" – генеральны дырэктар і яго першы намеснік), трое грамадзян Беларусі і двое грамадзян Украіны. Усе яны загінулі.
СК Беларусі пачаў праверку. У Расіі па факце надзвычайнага здарэння ўзбуджана крымінальная справа.
"Трэба меркаваць, што ў рамках той праверкі, якую назваў СК, будуць чакаць першых вынікаў расследавання расійскага боку", – дадзенае меркаванне выказаў Sputnik эксперт у галіне расследавання крымінальных справу на паветраным транспарце.
"Бо расійскімі следчымі ўзбуджана крымінальная справа. Там ёсць і загінуўшыя грамадзяне Расіі. Мяркую, што беларускі СК дачакаецца вынікаў генетычнай экспертызы, а потым будуць прымаць далейшае рашэнне", - сказаў эксперт.
Разам з тым ён адзначыў, што ў рамках праверкі будзе даследавацца дакументацыя беларускай кампаніі "Гродна", якой належаў АН-12, які разбіўся.
"Я думаю, што следчыя з цэнтральнага апарата СК ужо ў Гродна", – мяркуе суразмоўца Sputnik. Эксперт зазначыў, што ў такіх выпадках правяраецца, як даўно было на рамонце паветранае судна, ёсць адпрацаваны алгарытм дзеянняў у следчых.
Паводле яго слоў, у такіх выпадках экспертыза, у першую чаргу генетычная, будзе зроблена аператыўна.
"Як вынікае з паведамленняў, яе плануюць завяршыць у бліжэйшыя пару дзён. Ужо знойдзены два бартавыя самапісцы, іх будуць расшыфроўваць у тэрміновым парадку. Таму інфармацыя з'явіцца хутка", – мяркуе эксперт.
Як распавялі Sputnik у ведамстве Дэпартаменце па авіяцыі Беларусі, камісія адправіцца ў Іркуцк, дзе разбіўся самалёт авіякампаніі "Гродна".
"Мы зараз вызначаемся з датай і з тымі, хто накіруецца ад Дэпартамента па авіяцыі ў Іркуцк, дзе разбіўся беларускі Ан-12. У бліжэйшы час гэта стане вядома", - сказаў суразмоўца агенцтва.
Як паведаміў Sputnik дарадца аддзялення пасольства Беларусі ў Краснаярску (бліжэйшае да месца трагедыі - Sputnik) Аляксандр Пазняк, сваякі загінуўшых у крушэнні самалёта Ан-12 беларусаў у пасольства па дапамогу не звярталіся.
"Калі гэта неабходна будзе, мы сумесна з органамі ўлады, прадстаўнікамі МЗС Расіі будзем дапамагаць", – заявіў ён.
Як заявіў кіраўнік СК Расіі Аляксандр Бастрыкін, расійскія і беларускія следчыя вызначаць прычыны і ўмовы катастрофы Ан-12.
Следчым камітэтам Расіі будуць прыняты вычарпальныя меры для ўстанаўлення ўсіх абставін крушэння самалёта, які забраў жыцці людзей.

"Вопытныя супрацоўнікі нашага ведамства ва ўзаемадзеянні з калегамі са Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у рамках расследавання вызначаць прычыны і ўмовы, якія садзейнічалі смяротнай авіякатастрофе", - напісаў Бастрыкін на сваёй старонцы ў Facebook.

У Расіі заведзена крымінальная справа па артыкуле аб парушэнні правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту. Следствам разглядаюцца тры версіі прычын крушэння самалёта: памылка пілатавання, умовы надвор'я, а таксама тэхнічная няспраўнасць паветранага судна.
Відэа
Крушэнне беларускага самалёта Ан-12 пад Іркуцкам – відэа