МІНСК, 4 ліс – Sputnik. Аранжавы ўзровень аб'яўлены ў Беларусі ў пятніцу, 5 лістапада, з-за моцнага ветру, паведамілі БелТА ў Белгідрамеце.
Па прагнозах сіноптыкаў, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, ноччу амаль ва ўсіх абласцях пройдуць дажджы, раніцай у асобных раёнах зноў будзе туман. Вецер пераважна паўднёвы, яго парывы днём дасягнуць 20 метраў за секунду.
Днём паветра прагрэецца да 15 градусаў па паўднёвым усходзе, ноччу мінімальная тэмпература будзе каля 5 градусаў.
Надвор'е ў Беларусі ў выходныя
Надыходзячыя выхадныя будуць дажджлівымі, абяцаюць сіноптыкі. 6 і 7 лістапада на надвор'е ў Беларусі будзе ўплываць паветраная маса, якая паступае з поўдня Балтыйскага мора. Вецер будзе дзьмуць паўднёва-заходні, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу ад 1 да 7 градусаў, днём +5...+12 градусаў.
Пройдуць дажджы і ў нядзелю, месцамі туман. Днём паветра прагрэецца да 12 градусаў цяпла.