Падпісанне Саюзных праграм, на думку экспертнай супольнасці, стане гістарычнай падзеяй у адносінах Беларусі і Расіі. Якія перспектывы адкрые падпісанне Саюзных праграм для вядучых галін эканомікі, бізнэсу і звычайных грамадзян? Як рашэнні ВДС паўплываюць на паглыбленне інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы? Навошта патрэбна ўніфікацыя заканадаўства дзвюх краін, і чыя заканадаўчая платформа - Расіі ці Беларусі - можа стаць базавай у Саюзнай дзяржаве? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваюць вядучыя эксперты Беларусі і Расіі падчас круглага стала ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Удзельнікі ў Мінску:
- дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Генадзь ДАВЫДЗЬКА;
- намеснік старшыні Камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Андрэй РУСАКОВІЧ;
– рэктар Дзяржаўнай установы адукацыі "Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў прамысловасці "Кадры індустрыі" Георгій ГРЫЦ.
У Маскве:
– дырэктар Цэнтра беларускіх даследаванняў Інстытута Еўропы РАН Мікалай МЯЖЭВІЧ;
– галоўны рэдактар часопіса "Еўразія. Эксперт", выканаўчы дырэктар Расійска-беларускага экспертнага клуба Вячаслаў СУТЫРЫН;
- генеральны дырэктар Цэнтра палітычнай інфармацыі Аляксей МУХІН.