Лукашэнка не хоча, каб бальніцы ператвараліся ў санаторыі і дамы адпачынку

Ва ўмовах стацыянара пацыенты павінны знаходзіцца "аптымальную колькасць часу", лічыць беларускі лідар.
Sputnik
МІНСК, 6 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што бальніцы не павінны ператварацца ў санаторыі і дамы адпачынку. Аб гэтым ён заявіў у суботу падчас працоўнай паездкі ў Оршу.
"Трэба грошы траціць на зарплату ўрачоў, іх прафесійны рост і тэхніку. Аперацыйныя павінны быць ідэальныя", - цытуе Лукашэнку БелТА.
Ён таксама зазначыў, што ўвесь спектр медыцынскіх паслуг для насельніцтва павінен забяспечвацца "па-гаспадарску і аптымальна".

Кадравае пытанне

Лукашэнка запатрабаваў ад Міністэрства аховы здароўя знайсці вырашэнне праблемы, звязанай з працоўнай міграцыяй беларускіх урачоў. Паводле яго інфармацыі ў краіне, напрыклад, не хапае анестэзіёлагаў. Некаторыя спецыялісты, бясплатна адвучыўшыся ў Беларусі, едуць потым на заробкі за мяжу. Вырашыць гэтую праблему Лукашэнка заклікаў міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча.
"Ты мне павінен унесці ў новым годзе прапанову. Прыйшоў ва ўніверсітэт вучыцца – прыйшоў, скончыў. Мы цябе рыхтавалі – адпрацуй 10 гадоў. Нам трэба паставіць усе кропкі над i", - заявіў Лукашэнка.

"Урачы і настаўнікі – наша інтэлігенцыя"

Пракаменціраваў Лукашэнка і зарплаты ўрачоў. Ён адзначыў, што дзякуючы так званым "кавідным надбаўкам" удалося павысіць сярэдні заробак медперсаналу. І заклікаў захаваць яе на такім жа ўзроўні і пасля пандэміі.
"Дзве тысячы (беларускіх рублёў – Sputnik) – менш нельга. Узровень гэтых зарплат для ўрачоў трэба захаваць. Урачы пойдуць у нас у бюджэтнай сферы як лакаматыў па зарплаце, будзем і настаўнікаў падцягваць. Не можа быць краіны без урача і настаўніка. Гэта наша сапраўдная" інтэлігенцыя", - заявіў Лукашэнка.

Раптоўная змена маршруту

Лукашэнка падчас працоўнай паездкі ў Оршу раптоўна вырашыў наведаць мясакамбінат. Падчас папярэдняга візіту ён запатрабаваў падысці да яго мадэрнізацыі "разумна і па-гаспадарску".
"Зрабіць тут цукерку трэба. Цэх дзіцячага харчавання, як мне дакладвалі, добры. Пакінем моцныя памяшканні, выставім абсталяванне, калі трэба, - і выкарыстоўваць", - казаў ён тады.
Як цяпер будзе аказвацца планавая меддапамога, растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя
Чытайце таксама:
У Лукашэнкі з'явіўся "асцярожны аптымізм" па сітуацыі з каронавірусам
"Я не ведаў, што гэта так цяжка": маналогі пацыентаў і ўрачоў з чырвонай зоны
Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу ў выязных пунктах вакцынацыі супраць COVID
Піневіч распавёў, якія медустановы з'явіцца ў Беларусі ў бліжэйшы час
Не чакалі? Новы штам COVID, небяспечны для моладзі, прыйшоў у Беларусь