МІНСК, 5 ліс – Sputnik. Сем'і беларусаў, якія загінулі пры катастрофе транспартнага самалёта Ан-12 пад Іркуцкам, атрымаюць грашовыя кампенсацыі заявіў кіраўнік Дэпартамента па авіяцыі міністэрства транспарту Беларусі Арцём Сікорскі.
"У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам экіпаж кожнага паветранага судна і трэція асобы ў абавязковым парадку страхуюцца. Экіпаж загінулага судна быў застрахаваны, і выплаты будуць праведзены ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку", - сказаў Сікорскі.
Ён зазначыў, што таксама беларускім заканадаўствам прадугледжана, што авіякампанія павінна выплаціць дадатковыя сумы на ўсіх сваіх работнікаў. Па словах Сікорскага, гэта па 12 гадавых акладаў на кожнага.
Вядома, што на борце Ан-12 знаходзіліся трое беларусаў - гэта інжынеры Максім Карпук і Дзмітрый Гарманенка, а таксама штурман Андрэй Сяргееў. Усе яны загінулі.
Целы загінуўшых беларусаў пакуль не ідэнтыфікавалі, іх даставяць на радзіму з Расіі пасля таго, як будзе атрыманы адпаведны дазвол.
Катастрофа пад Іркуцкам
У сераду 3 лістапада самалёт Ан-12 авіякампаніі "Гродна" вяртаўся ў аэрапорт базіравання пасля перавозкі прадуктаў на Чукотку. Борт знік з радараў на падлёце да Іркуцка. Ён пацярпеў крушэнне ў 14.40 пры заходзе на пасадку на аэрадром "Іркуцк", пры заходзе на другі круг. У самалёце было дзевяць чалавек: чацвёра расіян, тры беларусы і два ўкраінцы. Усе яны загінулі.
Чытайце таксама:
Каранік: сем'ям загінуўшых пад Іркуцкам аказваюць дапамогу псіхолагі
Следчыя Расіі і Беларусі расследуюць прычыны крушэння самалёта Ан-12
Дэпартамент па авіяцыі Беларусі прыпыніў камерцыйную эксплуатацыю Ан-12