МІНСК, 8 ліс – Spytnik. На пасаду начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызначана падпалкоўнік міліцыі Наталля Сахарчук, пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Да прызначэння Сахарчук больш за два гады была кіраўніком аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Працаваць у праваахоўных органах Сахарчук пачала ў 2003 годзе - на пасадзе следчага раённага падраздзялення ўпраўлення следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.
Пасля гэтага займала розныя пасады ў абласной ДАІ, у тым ліку - у аддзяленні агітацыі і прапаганды, які ўзначальвала 10 гадоў.
Нагадаем, што раней пасаду прэс-сакратара МУС каля трох гадоў займала Вольга Чамаданава. У кастрычніку стала вядома, што яна пакінула ведамства і перайшла працаваць у Мінгарвыканкам, дзе ўзначаліла Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі.