Калючая загарода Еўрасаюза

Захарава прапанавала Польшчы прыняць "удзячных іракцаў"

Польскія памежнікі заявілі, што будуць адпраўляць назад бежанцаў, якім удалося прарвацца на тэрыторыю Польшчы.
Sputnik
МІНСК, 8 ліс – Sputnik. Варшаве, якая зараз абвінавачвае Мінск у абвастрэнні сітуацыі на мяжы з-за наплыву бежанцаў, варта самой успомніць свае дзеянні ў Іраку, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.
Некалькі сотняў бежанцаў раніцай 8 лістапада рухаліся па тэрыторыі Беларусі ўздоўж трасы да польскай мяжы. У Варшаве заявілі, што гэта беларускія ўлады накіравалі калону мігрантаў у Польшчу. Польскія ўлады ў сувязі з наплывам бежанцаў прывялі войскі тэрытарыяльнай абароны ў стан павышанай гатоўнасці.
"Цяпер польскім палітыкам, якія клянуць Лукашэнку і абвінавачваюць Мінск у праблемах з ірацкімі мігрантамі, узгадаць бы, як пры самым актыўным удзеле Варшавы быў разбураны Ірак", - напісала Захарава ў сваім Telegram-канале.
Дыпламат нагадала, што звыш дзвюх тысяч польскіх салдат уварваліся ў Ірак "усталёўваць дэмакратыю".
"Чаму сёння не прыняць як мінімум столькі ж "удзячных іракцаў", чые продкі не марылі аб такім жыцці, будуючы сваё ва ўласнай краіне, пакуль туды не ўварваліся беспардонныя дэмакратызатары", - дадала Захарава.
Цяпер прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда праводзіць экстраную нараду па сітуацыі на мяжы.
Раней польскія памежнікі заявілі, што будуць адпраўляць назад бежанцаў, якім удалося прарвацца на тэрыторыю Польшчы.
Чытайце таксама:
Мігрантаў, якія змогуць прарвацца ў Польшчу, будуць выцясняць назад
Афіцыйна: ДПК не выключае правакацый з боку Польшчы на мяжы
Становішча на мяжы: натоўп мігрантаў спрабуе прарвацца ў Польшчу