У аўторак, 9 лістапада ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбыўся міжнародны відэамост Мінск - Масква - Кракаў - Парыж на тэму: "Ф.М. Дастаеўскі і сусветная культура: да 200-годдзя класіка рускай і сусветнай літаратуры".
Бясцэнная мастацкая і філасофская спадчына Дастаеўскага прыцягвае ўвагу інтэлектуалаў ва ўсім свеце, вывучаецца школьнікамі і студэнтамі, нязменна выклікае шчырую цікавасць у шматлікіх чытачоў і прыхільнікаў яго творчасці.
На Міжнародным круглым стале "Ф.М. Дастаеўскі і сусветная культура: да 200-годдзя класіка рускай і сусветнай літаратуры" абмеркавалі ключавыя літаратуразнаўчыя і філасофскія аспекты творчасці пісьменніка, яго першарадную значнасць для сусветнай літаратуры, філасофіі, эстэтыкі і культуры, для развіцця гуманітарных і філасофскіх ведаў.
Удзельнікі ў Мінску:
дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, лаўрэат Міждзяржаўнай прэміі СНД "Звезды Содружества" Іван Васільевіч САВЕРЧАНКА;
прафесар Мінскага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка, доктар філалагічных навук Таццяна Яўгенаўна КАМАРОЎСКАЯ;
старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Інэса Іванаўна МАРОЗАВА.
У Маскве:
загадчыца навуковай лабараторыі "Rossiсa: Русская литература в мировом культурном контексте" Інстытута сусветнай літаратуры імя А.М.Горкага доктар філалагічных навук Алена Дзмітрыеўна ГАЛЬЦОВА.
У Кракаве:
ардынарны прафесар кафедры рускага літаратуразнаўства Ягелонскага ўніверсітэта (г. Кракаў, Рэспубліка Польшча), доктар філалагічных навук Васіль Георгіевіч ШЧУКІН.
У Парыжы:
супрацоўнік Цэнтра сучаснай філасофіі Сарбоны, Універсітэт Парыж I Пантэон-Сарбона; доктар філасофіі, выкладчык (Францыя) Эдуард ЖЫРАР.