Калючая загарода Еўрасаюза

ЕС мае намер увесці санкцыі супраць авіякампаній краін, з якіх едуць мігранты

Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы абвастрылася ў панядзелак, калі туды пачалі прыбываць сотні бежанцаў.
Sputnik
МІНСК, 9 ліс – Sputnik. Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен заклікала краіны Еўрасаюзаўзгадніць пашырэнне рэжыму санкцыяў супраць беларускіх уладаў з-за абвастрэння сітуацыі на польска-беларускай мяжы, таксама ў Брусэлі разгледзяць магчымасць увесці санкцыі супраць авіякампаній трэціх краін, пра гэта гаворыцца ў яе заяве.
Яна падкрэсліла, што Беларусі трэба перастаць падвяргаць жыцці людзей небяспецы. Па словах Урсулы фон дэр Ляен, выкарыстоўваць бежанцаў у палітычных мэтах недапушчальна.
"Я заклікаю дзяржавы-члены ЕС, нарэшце, адобрыць пашыраны рэжым санкцый у дачыненні да беларускіх уладаў, адказных за гэтую гібрыдную атаку", - гаворыцца ў паведамленні.
Апроч таго, Еўрапейская камісія будзе працаваць і з краінамі, адкуль прыбываюць мігранты. "ЕС разгледзіць пытанне аб тым, як увесці санкцыі, у тым ліку шляхам унясення ў чорны спіс авіякампаній трэціх краін", - падкрэсліла старшыня.
Фон дэр Ляен заявіла аб тым, што Еўракамісія і ААН зоймуцца вывучэннем пытання, як прадухіліць развіццё гуманітарнага крызісу і бяспечна вярнуць бежанцаў да іх на радзіму пры падтрымцы нацыянальных уладаў.

Барэль адправіцца ў трэція краіны

Кіраўнік знешнепалітычнай службы ЕС Жазэп Барэль і намеснік кіраўніка Еўракамісіі (ЕК), еўракамісар па пытаннях абароны еўрапейскага ладу жыцця Маргарыціс Схінас у бліжэйшы час наведаюць краіны, адкуль мігранты пранікаюць на тэрыторыю супольнасці праз Беларусь, і збіраюцца ўгаварыць мясцовыя ўлады, спыніць гэтую плынь, гаворыцца ў заяве фон дэр Ляйен.
Калючая загарода Еўрасаюза
Вогнішча і шалашы: мігранты зрабілі на мяжы палатачны лагер (фота)
Чытайце таксама:
Людзі спяць у спальніках проста на зямлі: карэспандэнт RT у лагеры бежанцаў
ДПК: на беларуска-польскай мяжы ўжо каля 2 тысяч бежанцаў
Мігрантаў, якія змогуць прарвацца ў Польшчу, будуць выцясняць назад