Калючая загарода Еўрасаюза

Лукашэнка раскрыў, як арганізаваны транзіт мігрантаў у ЕС

Паток мігрантаў, якія спрабуюць патрапіць у Еўрапейскі Саюз праз беларуска-польскую мяжу, справакаваў двухбаковы крызіс у адносінах суседніх дзяржаў.
Sputnik
МІНСК, 9 ліс – Sputnik. У Еўропе ёсць мафіёзная структура, якая забяспечвае транзіт мігрантаў, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю галоўнаму рэдактару расійскага часопіса "Национальная оборона" ваеннаму эксперту Ігару Каротчанку.
Беларускі лідэр удакладніў, што людзі на абсалютна законных падставах прылятаюць у беларускі аэрапорт, у які не лятаюць еўрапейскія кампаніі.
"Яны (Еўрапейскі Саюз - Sputnik) закрылі для сябе беларускі аэрапорт. Але свята месца пуста не бывае: сюды дзесяткамі рынуліся самалёты з Блізкага, Далёкага Усходу, з разбамбаваных дзяржаў", - звярнуў увагу ён.
Мігранты едуць на мяжу, дадаў Лукашэнка. "Вось яны ўчора, гэта ўпершыню было, каля 2 тысяч, а можа крыху больш, сканцэнтраваліся ў розных месцах - у Мінску, у лясах… Іх падвезлі туды", - расказаў беларускі лідэр.
Паводле яго слоў, транзіт мігрантаў забяспечваецца з пасадкі ў самалёт, потым яны прылятаюць на беларускую тэрыторыю, потым іх вядуць да мяжы, каб яе перасекчы.
"І там іх прымаюць ужо свае - палякі, немцы, украінцы. І ўсё за грошы", - упэўнены беларускі лідэр. Пасля чаго дадаў, што паслугі транзіту аплочваюцца.
На яго думку, у Еўрапейскі саюз спрабуюць патрапіць не бедныя людзі, а калі і бедныя, то ім сабралі сродкі. Беларускія ўлады гэты ланцужок перасоўванняў адсачылі, зазначыў Лукашэнка.
"Тыя, хто ў Польшчы (іх жа яны ўжо злавілі і нават вымушаны былі аб'явіць, хто яны). Там не было беларусаў, і ўсяго два расіяніны. А дзясяткі транзіцёраў, якія людзей падкідваюць, - гэта немцы і перш за ўсё палякі, яшчэ і украінцы, літоўцы. Гэта значыць, там свая мафіёзная структура, якая забяспечвае транзіт", - лічыць прэзідэнт.
Калючая загарода Еўрасаюза
Што адбылося ў другі дзень супрацьстаяння на беларуска-польскай мяжы