Пасол Беларусі ў Польшчы пакуль не вернецца ў Варшаву

У мінулым годзе Мінск спачатку прапанаваў Варшаве адклікаць свайго кіраўніка дыпмісіі, пасля чаго з Польшчы ў Беларусь быў адкліканы беларускі пасол.
Sputnik
МІНСК, 10 ліс – Sputnik. Пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушэў у бліжэйшы час не вернецца ў Варшаву, заявіў намеснік міністра замежных спраў краіны Марцін Пшыдач у эфіры тэлеканала TVN.
"Пасол Чушэў знаходзіцца ў Мінску. У бліжэйшы час ён не вернецца ў Польшчу", - сказаў намеснік кіраўніка МЗС.
У кастрычніку 2020 года Польшча і Беларусь узаемна адклікалі паслоў для кансультацый: Артур Міхальскі, як і Уладзімір Чушэў, з'ехаў назад "для кансультацый". Гэта адбылося на фоне абвастрэння адносін паміж краінамі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, на якіх, паводле звестак ЦВК, перамог Аляксандр Лукашэнка.

Настойлівая просьба

Адклікаць кіраўнікоў дыппрадстаўніцтваў для кансультацый і скараціць колькасць дыпламатаў МЗС Беларусі прапанаваў таксама Літве, Германіі, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі, Славакіі, Балгарыі, Румыніі і некаторым іншым краінам. Сваіх паслоў з гэтых краін Мінск адклікаў для кансультацый. Як адзначылі ў МЗС, гэта звязана з "адкрыта дэструктыўнай дзейнасцю з боку гэтых краін".
Макей выказаўся аб антыдзяржаўнай дзейнасці некаторых паслоў ЕС
Чытайце таксама:
Польскаму консулу ў Гродне прапанавана пакінуць Беларусь
Райс і "праклятыя салдаты": гісторыя скандалу паміж Мінскам і Варшавай
Польшча высылае беларускага дыпламата
Консулу Польшчы ў Брэсце прапанавалі пакінуць Беларусь
Румынія адклікала свайго пасла ў Беларусі