МІНСК, 10 ліс — Sputnik. Савет Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) прыняў рашэнне адкласці разгляд справаздачы аб расследаванні сітуацыі з самалётам Ryanair.
Гэта не першае такое рашэнне наконт даты прадастаўлення справаздачы. Раней паведамлялася, што Савет планаваў гэта зрабіць да 12 лістапада.
"Савет ICAO пагадзіўся адкласці разгляд справаздачы аб расследаванні па рэйсе Ryanair FR4978 да сваёй наступнай сесіі ў студзені 2022 года па большай частцы з-за аб'ёму перададзеных дадзеных і неабходнасці дадатковых тлумачэнняў ад дзяржавы", - гаворыцца ў паведамленні ICAO у Twitter.
У сваю чаргу ў Мінтрансе Беларусі Sputnik расказалі, што інфармацыя па новай даце прадастаўлення справаздачы беларускім бокам удакладняецца.
Раней кіраўнік дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Арцём Сікорскі адзначаў, што ICAO зацягвае справаздачу па Ryanair з мэтай апраўдаць санкцыі, у той час як беларускае неба абсалютна бяспечнае.
Расія выступае за абмеркаванне "закрытага неба"
Расія выступае за абмеркаванне блакады паветранай прасторы Беларусі на Савеце Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO), заявіў прадстаўнік РФ у арганізацыі Сяргей Гудкоў.
"Расійскі бок выступае за аб'ектыўнае і непрадузятае расследаванне, пры гэтым пытанне па блакадзе паветранай прасторы Беларусі з боку шэрагу еўрапейскіх дзяржаў трэба абмяркоўваць ужо цяпер, таму што гэта два не звязаныя паміж сабой пытанні", - цытуе Гудкова ТАСС.
"ICAO зацягвае абмеркаванне гэтага пытання", – упэўнены Гудкоў. Паводле яго слоў, гэта звязана з тым, што ў Савета пакуль няма звестак аб тым, што адбылося падчас рэйса борта Ryanair у паветранай прасторы Беларусі.
Пасадка Ryanair і закрытае неба
Нагадаем, борт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюc 23 траўня, здзейсніў экстраную пасадку ў мінскім аэрапорце з-за паведамлення аб мініраванні, якое пасля не пацвердзілася.
Беларускія праваахоўнікі знялі з рэйса Рамана Пратасевіча, заснавальніка прызнанага экстрэмісцкім у Беларусі Telegram-канала Nexta. Ён і ягоная дзяўчына былі затрыманы ў аэрапорце.
У ЕС асудзілі вымушаную пасадку ў Мінску самалёта. У сувязі з гэтым у пачатку чэрвеня былі ўведзены абмежаванні для палётаў еўрапейскіх авіякампаній над рэспублікай, а беларускім авіяперавозчыкам забаранілі выкарыстоўваць паветраную прастору над Еўропай і прызямляцца ў еўрапейскіх аэрапортах.
"Белавія" 8 кастрычніка паведаміла аб падаўжэнні прыпынення палётаў у шэраг еўрапейскіх гарадоў аж да 14 снежня.
Чытайце таксама:
Сікорскі расказаў аб мігрантах, крушэнні Ан-12, ICAO і лёсе "Белавія"
Да $10 млн штомесяц: Мінтранс падасць у суд з-за страт ад санкцый
Патрэбны калектыўны адказ на "авіяцыйны экстрэмізм" - Мінтранс