ЕС пагражае Мінску ўвесці новыя санкцыі супраць 30 беларускіх фізічных і юрыдычных асоб, сярод якіх – кіраўнік МЗС Уладзімір Макей і авіяперавозчык "Белавія".
Еўрачыноўнікі перакананы, што гэтыя асобы і кампаніі маюць дачыненне да арганізацыі аднаго з самых буйных міграцыйных патокаў у ЕС за апошнія гады. У сваю чаргу, у Мінску і ў Маскве абвінавачваюць Еўропу ў раздзіманні сітуацыі, а таксама ў прымяненні двайных стандартаў у дачыненні да бежанцаў.
"Яны толькі і ўмеюць, што махаць звыклай сякерай санкцый. Думаю, што з Беларуссю гэта не пройдзе", – заявіў у Маскве на сустрэчы з расійскім калегам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
Пакуль бакі не могуць прыйсці да кампрамісу, мігранты працягваюць прыбываць у палатачны лагер каля польскай мяжы. І гэта нягледзячы на дадатковыя меры абмежавання і кантролю з боку беларускіх пагранічнікаў.
За сераду, 10 лістапада, на мяжу прыехалі яшчэ некалькі соцень чалавек. У асноўным гэта грамадзяне Ірака, Лівіі, Сірыі і Афганістана. Яны заяўляюць, што не вернуцца дадому, і гатовы паміраць у лесе.
Паглядзіце, як у палатачным лагеры на пагранічнай паласе жывуць мігранты, якім, нягледзячы на ўсялякую падтрымку, усё роўна не хапае ежы, цеплыні і чалавечага клопату.
Таксама на Sputnik:
Супрацьстаянне на беларуска-польскай мяжы: чым запомніўся трэці дзень
Беларускія памежнікі знайшлі на мяжы збітых курдаў
Няма вады і цярпення. У мігрантаў на мяжы расце незадаволенасць
Польшча можа поўнасцю закрыць мяжу з Беларуссю
Спяць на зямлі, паляць вогнішчы - лагер мігрантаў на мяжы (фота)
Як выжываюць мігранты ў палатачным лагеры на мяжы з Польшчай – відэа
ЕС перакідвае на мяжу "брыгады супраціўлення мігрантам" – Захарава
Становішча на мяжы: натоўп мігрантаў спрабуе прарвацца ў Польшчу – відэа