У Чорным моры расце ваенная актыўнасць НАТА – Пуцін сочыць за сітуацыяй

Расія ўстрывожана абстаноўкай у Чорным моры з-за бесперапынных правакацый ЗША і НАТА.
Sputnik
МІНСК, 12 ліс – Sputnik. У Чорным моры значна павялічылася ваенная актыўнасць ЗША і іх саюзнікаў па НАТА, паведаміла Мінабароны Расіі.
Як удакладнілі ў ведамстве, найперш маюцца на ўвазе дзеянні ваенна-марскіх сіл, сродкаў паветранай і марской разведкі, а таксама стратэгічнай авіяцыі.
У паведамленні ведамства ўдакладняецца, што за мінулыя суткі ВКС РФ выявілі і суправаджалі пры дапамозе радыёлакацыйных сродкаў зенітных ракетных войск чатыры разведвальныя самалёты НАТА.
Так, над паўночна-заходняй і цэнтральнай часткамі Чорнага мора здзейснілі палёты два базавыя патрульныя самалёты P-8А Poseidon, а таксама разведчыкі U-2S і RC-135.
Акрамя таго, для кантролю дзеянняў брытанскага RC-135 падняўся знішчальнік Су-30 ВКС Расіі са складу дзяжурных сіл. Гэты разведвальны самалёт паспрабаваў падляцець да расійскай мяжы ў раёне паўднёва-заходняй часткі Крыма. Пасля таго як расійскі борт наблізіўся да самалёта ВПС Вялікабрытаніі, RC-135 змяніў курс у напрамку ад паўвострава.
У Мінабароны таксама заявілі, што флагман Шостага флоту ЗША Mount Whitney і эсмінец Porter, якія раней прыбылі ў Чорнае мора для ваенных вучэнняў, працягваюць рух у заходнюю частку акваторыі.
"Кантроль за дзеяннямі амерыканскіх караблёў вядуць крэйсер "Москва" і фрэгат "Адмирал Эссен" Чарнаморскага флоту", - дадалі ў Мінабароны.
У ведамстве падкрэслілі, што расцэньваюць такія "пазапланавыя вучэнні" як "абсалютна несправакаваныя Расіяй агрэсіўныя дзеянні ЗША". Такія паводзіны ствараюць "пагрозу рэгіянальнай бяспецы і стратэгічнай стабільнасці", адзначылі ў міністэрстве.

Каментарый МЗС РФ

Расія ўстрывожан абстаноўкай у Чорным моры з-за бесперапынных правакацый ЗША і НАТА, заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў.
Ён назваў тое, што адбываецца няспыннай чарадой правакацый, якія ажыццяўляюцца ЗША і іх саюзнікамі па НАТА, а таксама некаторымі кліентамі гэтых дзяржаў у рэгіёне.
"Што ў Чорным моры робяць амерыканскія караблі за тысячы міль ад пунктаў свайго базавання? Ніякія тлумачэнні, што ўсё гэта дзеля свабоды суднаходства, не працуюць. Усё гэта – гульня з агнём, гэта чарговая спроба выпрабаваць нас на трываласць", - адзначыў Рабкоў. Паводле яго слоў, абарона Расіі надзейная, Масква бачыць наскрозь гэтыя задумы і гатова даваць адпор.
Ён таксама дадаў, што ў Расіі вымушаны канстатаваць грэбаванне з боку замежных калег відавочнымі рэчамі – логікай таго, што ўзрастаюць рызыкі сутыкнення.

Пуцін сочыць за сітуацыяй

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін устрывожаны прысутнасцю ЗША ў Чорным моры і сочыць за сітуацыяй, заявіў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.
"Абсалютна з'яўляецца прадметам яго занепакоенасці (дзеянні Злучаных Штатаў у Чорным моры. - Sputnik), і ён пра гэта казаў", - паведаміў прадстаўнік Крамля, адказваючы на ​​адпаведнае пытанне.
Паводле яго слоў, знаходжанне амерыканскіх караблёў паблізу ад расійскіх меж патрабуе павышанай увагі, але кантактаў паміж адміністрацыямі прэзідэнтаў пакуль не было.
Лаўроў даў характарыстыку адносінам паміж Расіяй і НАТА
Чытайце таксама:
Шайгу: НАТА паслядоўна сцягвае сілы да меж Расіі
Генштаб аб ваеннай дактрыне Саюзнай дзяржавы: мы ніколі не развяжам вайну
Дуда абмеркаваў з генсекам НАТА, што рабіць з мігрантамі
У Сочы пагранічнікі краін СНД прааналізавалі сітуацыю на знешніх рубяжах
Масква папярэдзіла пра наступствы ў выпадку ўступлення Украіны ў НАТА