Калючая загарода Еўрасаюза

Жыццё ў лагеры каля мяжы - дзень пяты (відэа)

Як прайшоў пяты дзень стыхійнага лагера, які ўтварыўся каля мяжы з Польшчай, глядзіце на відэа Sputnik.
Sputnik
Бежанцаў на беларуска-польскай мяжы становіцца ўсё больш, ім патрабуецца гуманітарная дапамога.
Мігранты бясконцым патокам прыбываюць у лагер цэлымі групамі, вялікімі сем'ямі з дзецьмі. Яны працягваюць уладкоўваць лагер, выкарыстоўваючы галінкі, палкі і нават пясок для подсцілу.
Чэргі выстройваюцца па ваду, дровы, прадукты харчавання. Тонаў гуманітаркі, якую прывозіць Чырвоны Крыж і іншыя гуманітарныя арганізацыі, усё роўна не хапае.
Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы застаецца напружанай. З-за дастаткова прахалоднага надвор'я бежанцы часцей звяртаюцца па медыцынскую дапамогу, паблізу лагера кругласутачна дзяжураць медыцынскія брыгады.
Беларускі Чырвоны Крыж працягне аказваць дапамогу бежанцам на мяжы з Польшчай, валанцёры вядуць гутаркі з жанчынамі, у якіх ёсць дзеці, ім прапануюць пераехаць у цёплыя домікі, каб яны маглі знаходзіцца ў нармальных чалавечых умовах.