На беларуска-польскай мяжы ў стыхійным лагеры пад Гроднам сабраліся некалькі тысяч мігрантаў з Сірыі, Ірака, Афганістана, якія накіроўваліся з разбураных войскамі НАТА краін у Еўропу. Сярод іх шмат дзяцей і жанчын. Людзі замярзаюць, не хапае вады і ежы. Еўрасаюз адмаўляецца іх прымаць.
Польшча засяродзіла каля самай мяжы буйную вайсковую групоўку, танкі, верталёты.
Ці існуе небяспека, што міграцыйны крызіс перарасце ва ўзброены канфлікт? Ці сядзе Еўропа за стол перамоў - і якую ролю адыграе Расія? Каму выгадна дэстабілізацыя абстаноўкі на граніцы Саюзнай дзяржавы? Чаму ВКС Расіі вымушаны кантраляваць паветраную прастору Беларусі?
Удзельнікі ў Маскве:
генеральны дырэктар Цэнтра палітычнай інфармацыі Аляксей МУХІН;
дырэктар Міжнароднага інстытута найноўшых дзяржаў Аляксей МАРТЫНАЎ;
палітолаг Армэн ГАСПАРАН.
У Мінску:
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі Алег ГАЙДУКЕВІЧ;
палітык і грамадскі дзеяч, старшыня аргкамітэта палітычнай партыі "Саюз" Сяргей ЛУШЧ;
кіраўнік грамадскай арганізацыі "Круглы стол дэмакратычных сіл" Юрый ВАСКРАСЕНСКІ.