МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі заявіў аб намеры расследаваць інцыдэнт з прымяненнем слёзатачывага газу і вадамётаў польскімі сілавікамі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік ДПК Беларусі Антон Бычкоўскі.
"Падобнае прымяненне польскімі сілавікамі спецсродкаў і боепрыпасаў у дачыненні да бяззбройных людзей на беларускім баку зафіксавана. Гэта расцэньваецца няйначай як гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыі іншай краіны", - сказаў Sputnik Бычкоўскі.
Паводле яго слоў, да поўдні 16 лістапада сітуацыя паблізу часовага размяшчэння бежанцаў у пункце пропуску "Брузгі" ля мяжы абвастрылася.
"Некаторыя мужчыны з ліку іншаземцаў, даведзеныя да роспачы ад невыносных умоў, у якіх знаходзіліся яны самі і іх сем'і ў апошнія суткі, распачалі спробу прарвацца на тэрыторыю Польшчы. Для гэтага яны накіраваліся да загароджаў і паспрабавалі іх дэмантаваць", – распавёў ён.
Па словах Бычкоўскага, фактычна плот знаходзіцца на польскай тэрыторыі, таму беларускія памежнікі не маюць законнага права набліжацца да яго.
"Каб адціснуць мігрантаў, польскі бок прымяніў слёзатачывы газ. Гэта яшчэ больш раззлавала бежанцаў, якія прыняліся закідваць сілавікоў камянямі, палкамі, усім, што траплялася пад руку ў крытычны момант, у тым ліку і абуткам. У адказ польскі бок накіраваў на бяззбройных бежанцаў бруі вадамёта і прымяніла светлашумавыя гранаты", – сказаў ён.
Ужо больш за тыдзень некалькі тысяч мігрантаў - у асноўным курдаў - знаходзяцца перад беларуска-польскай мяжой. Яны не хаваюць, што маюць намер рушыць у Германію.
Напярэдадні бежанцы, сярод якіх дзеці і жанчыны, пакінулі палатачны лагер у лесе і размясціліся непасрэдна перад пунктам пропуску "Брузгі". Ноч з панядзелка на аўторак яны правялі пад небам у непасрэднай блізкасці ад памежных загарод.
Чытайце таксама:
Беларусь са жніўня не ўпусціла на сваю тэрыторыю каля 8 тысяч мігрантаў
Лукашэнка і Пуцін па тэлефоне абмеркавалі сітуацыю на мяжы з ЕС
Расправа на мяжы: польскія сілавікі прымянілі газ і светлашумавыя гранаты