Новы цягнік будзе курсіраваць паміж Мінскам і Мурманскам

У Брэсце ў аўторак адзначылі 150-годдзе з пачатку чыгуначных зносін з Масквой.
Sputnik
МІНСК, 16 ліс – Sputnik. Новыя чыгуначны маршрут Мінск - Архангельск - Мурманск з'явяцца паміж Беларуссю і Расіяй, пра гэта расказалі прадстаўнікі чыгунак дзвюх краін на мерапрыемстве, прысвечаным святкаванню 150 гадоў з дня адкрыцця чыгуначнага маршрута Брэст-Масква.
Рэгулярныя чыгуначныя зносіны паміж Масквой і Брэстам адкрыліся 16 лістапада 1871 года. У аўторак гэтаму маршруту споўнілася 150 гадоў. У гонар юбілейнай даты ў зале чакання брэсцкага чыгуначнага вакзала прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з удзелам абласных і гарадскіх улад, а таксама прадстаўнікоў чыгунак Беларусі і Расіі.
Начальнік БЧ Уладзімір Марозаў прызнаўся, што папярэдні год у сувязі з пандэміяй і няпростымі адносінамі з Еўропай адбіўся на чыгунцы. Аб'ёмы пасажырапатоку і грузаперавозак знізіліся, але ўсё яшчэ вядзецца работа па аднаўленні ранейшых паказчыкаў.
Начальнік БЧ Уладзімір Марозаў
"У гэтым годзе па грузаперавозках мы ідзем з ростам у 39%. У гэтым напрамку з Расіяй у нас рост на 46%. Па пасажырскіх перавозках мінулы год быў вельмі цяжкі. 8 лютага гэтага года мы пачалі аднаўляць паэтапныя зносіны з Расіяй у першую чаргу. І перад намі стаіць задача аднавіць той аб'ём, які быў да пандэміі ў аналагічны перыяд. Цяпер выйшлі на 65% аднаўлення гэтага аб'ёму. Паступова вывучаем запатрабаванне ў новых чыгуначных кірунках. Рухаемся ў кірунку Адлера. І наступным этапам будзе адкрыццё руху ў кірунку Мурманска. У новым графіку, які закладваецца ў снежні, будзе маршрут Мінск - Архангельск - Мурманск", - адзначыў Марозаў.
Намеснік генеральнага дырэктара ААТ "РЖД" Сяргей Паўлаў, які прысутнічаў на мерапрыемстве, таксама пацвердзіў, што ў далейшым плануецца нарошчваць абароты супрацоўніцтва чыгунак Расіі і Беларусі як па аб'ёмах пасажырапатоку, так і грузаперавозак.
Намеснік генеральнага дырэктара ААТ "РЖД" Сяргей Паўлаў
"У гэты юбілейны год запушчаны новы сэрвіс: хуткасныя цягнікі "Ласточка", якія курсіруюць паміж Масквой і Мінскам. Таксама плануем павелічэнне аб'ёму грузаперавозак. Беларусь з'яўляецца варотамі ў Еўропу. Сёння з беларускімі калегамі абмяркоўвалі далейшае нарошчванне грузаперавозак, аб'ёмы якіх штогод растуць", – сказаў ён.
Маркі, выпушчаныя да 150-годдзя маршрута Масква - Брэст
У гонар 150-годдзя маршруту Масква - Брэст у зале чакання брэсцкага вакзала была арганізавана тэматычная выстава. Таксама ў рамках урачыстасці адбылася цырымонія гашэння марак, выпушчаных да юбілейнай даты чыгуначнай магістралі Смаленск - Мінск - Брэст.
Выстава ў зале брэсцкага вакзала
Падарунак ад Беларускай чыгункі атрымаў пасажыр, які першым набыў білет на цягнік №28 Брэст-Масква адпраўленнем у аўторак. Ім аказаўся расіянін Дзмітрый Іркоў. Свой шчаслівы білет ён купіў за месяц: расіянін прыехаў на пару дзён з сям'ёй у Брэст на вяселле да сваякоў.
Уручэнне падарунка пасажыру
Чытайце таксама:
Высокі попыт: цягнікі Мінск - Адлер зноў будуць хадзіць часцей
Дзесяцівагонныя "Ласточки" Масква - Мінск пачалі курсіраваць
Беларусь хоча аднавіць дакавідны ўзровень пасажырскіх зносін з РФ
РЧ абмяркоўвае з Беларуссю стварэнне сумеснай кампаніі
БЧ запускае яшчэ адзін цягнік Брэст – Масква