МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Прыём грамадзян па консульскіх пытаннях часова прыпынены па тэхнічных прычынах, такое паведамленне з'явілася ў сераду 17 лістапада на сайце дыпмісіі.
Там таксама адзначалася, што інфармацыя аб аднаўленні працы пасольства ў Бруселі будзе размешчана пазней.
Пры гэтым некаторыя Telegram-каналы пісалі, што дыпмісія часова была зачынена з-за чарговага падпалу ўваходных дзвярэй.
Пазней у беларускім пасольстве абверглі інфармацыю аб пажары, заявіўшы, што на сайце было памылкова апублікавана паведамленне за жнівень.
Не першы выпадак
Увечары 8 жніўня 2021 года невядомыя падпалілі адзін з уваходаў у беларускае пасольства ў Бруселі, пажар быў аператыўна патушаны.
Беларускі бок запатрабаваў ад бельгійскіх улад заняцца расследаваннем акта хуліганства. Тады прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз адзначаў, што ні разу да інцыдэнту ў жніўні законныя патрабаванні беларускага боку аб расследаванні такіх здарэнняў не былі задаволены.
А ў снежні мінулага года невядомыя размалявалі чорнай фарбай фасад беларускай дыпмісіі.