Відэа

Відэафакт: гатовы да зімы - у Віцебску ідзе снег

Цягам некалькіх дзён у горадзе на Дзвіне ідзе невялікі снег, наколькі па-зімоваму стаў выглядаць самы паўночны абласны цэнтр Беларусі, глядзіце на відэа.
Sputnik
Упершыню снег у Віцебску выпаў яшчэ напрыканцы кастрычніка, але тады ён практычна адразу растаяў.
Па-сапраўднаму зімовы пейзаж віцябляне змаглі ўбачыць тры дні таму, калі ў абласным цэнтры выпала невялікая колькасць снегу, якая засталася ляжаць на зямлі на працягу некалькіх дзён. Раніцай у чацвер, 18 лістапада, у Віцебску прайшоў першы снегапад, які праўда працягнуўся нядоўга.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у чацвер у Беларусь прыйдуць цёплыя паветраныя масы і ўжо ў ноч на пятніцу тэмпература паветра прагрэецца да +7°С, а на паўднёвым захадзе - да +12°С.
Выхадныя ў рэспубліцы чакаюцца цёплымі, але ўжо ў аўторак слупок тэрмометра зноў пачне апускацца да мінусавой адзнакі, прагназуюцца снегапады.