"Міс Беларусь-2021" Дар'я Ганчарэвіч прапусціць конкурс "Міс Свету"

Васемнаццацігадовая мінчанка Дар'я Ганчарэвіч - мадэль і выкладчык дэфіле ў Нацыянальнай школе прыгажосці".
Sputnik
МІНСК, 19 ліс – Sputnik. "Міс Беларусь" Дар'я Ганчарэвіч не зможа прыняць удзел у конкурсе "Міс Свету" з-за хваробы. Пра гэта дзяўчына расказала ў сваім Instagram.
Пераможца 12-га Нацыянальнага конкурсу прыгажосці ў снежні павінна была прадставіць краіну на міжнародным конкурсе "Міс свету", які пройдзе ў Пуэрта-Рыка.
У Дар'і Ганчарэвіч выяўлены каронавірус. Яна адзначыла, што спачатку захварэлі яе бацькі, пазней хваробу дыягнаставалі і ў яе.
"На жаль, вірус разбурыў мае надзеі і планы прыняць удзел у "Міс Свету-2021", - паведаміла дзяўчына.
Гачарэвіч прызналася, што вельмі перажывае з-за гэтага, для яе было б вялікім гонарам прадстаўляць краіну на конкурсе.
"Была праведзена вялікая камандная праца і я бясконца ўдзячная за гэта, было ж гатова ўсё… і я павінна была паляцець на конкурс 19 лістапада," - распавяла падрабязнасці "Міс Беларусь".
Дзяўчына заклікала ўсіх насіць маскі, па магчымасці прытрымлівацца сацыяльнай дыстанцыі і вакцынавацца. "Калі аб сабе не турбуецеся, то падумайце аб іншых", - напісала яна.

Міс Беларусь

У гэтым годзе тытул "Міс Беларусь" атрымала мадэль і выкладчык дэфіле ў Нацыянальнай школе прыгажосці" Дар'я Ганчарэвіч.
Параметры 18-гадовай мінчанкі: рост 178 см, вага 59 кг, аб'ём грудзей - 88, таліі - 62, сцёгнаў - 94 см. Валодае размоўнай англійскай. Працуе з вядомымі беларускімі брэндамі, спрабуе сама ствараць дызайн адзення. Марыць стаць арганізатарам Тыдня моды ў Беларусі.
Дзяўчына атрымала галоўны прыз нацыянальнага конкурсу - карону з белага золата з натуральнымі тапазамі і дыяментамі, у аснове якой беларуская сімволіка і стылізацыя васілька, а таксама ключы ад пазадарожніка (падарунак ад партнёраў конкурсу).
За карону ў фінале нацыянальнага конкурсу прыгажосці змагаліся 29 дзяўчат: 7 з Мінска, па чатыры - з Магілёўскай, Мінскай, Гомельскай, Віцебскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Віцебская вобласць была прадстаўлена дзвюма канкурсанткамі.
Чытайце таксама:
Дэфіле ў золаце і срэбры: у Мінску выбралі новую "Міс Беларусь"
"Міс Беларусь" стала Дар'я Ганчарэвіч
Новую Міс Беларусь выберуць зусім хутка: як рыхтуюцца фіналісткі - фота