Мішусцін: грамадзяне ЕАЭС змогуць атрымліваць крэдыты ў любой краіне саюза

Урады дзяржаў, якія ўваходзяць у ЕАЭС, падпісалі пагадненне, якое дазваляе абменьвацца звесткамі, якія складаюць крэдытныя гісторыі грамадзян.
Sputnik
МІНСК, 19 ліс — Sputnik. Грамадзяне краін Еўразійскага эканамічнага саюза атрымаюць роўныя магчымасці пры звароце па пазыкі на ўсёй тэрыторыі аб'яднання, заявіў прэм'ер міністр РФ Міхаіл Мішусцін на міжурадавым савеце ў Ерэване.
Паводле яго слоў, урады краін ЕАЭС падпісалі пагадненне, якое забяспечвае парадак абмену звесткамі, якія складаюць крэдытную гісторыю.

"Грамадзяне "пяцёркі" атрымаюць роўныя магчымасці пры звароце па пазыкі на тэрыторыі ўсяго саюза. Пры гэтым банкі змогуць правяраць гісторыю свайго кліента незалежна ад таго, які ў яго пашпарт і, прааналізаваўшы рызыкі, адпаведна прымаць рашэнні аб выдачы крэдытаў", - удакладніў расійскі прэм'ер.

Беларускі досвед

Міхаіл Мішусцін расказаў калегам, што нядаўна ў рамках саюзнай інтэграцыі з Беларуссю адбылося падпісанне важнага дакумента, які вызначае напрамкі рэалізацыі дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і 28 праграм.
"Упэўнены, што новыя фарматы ўзаемадзеяння, якія мы ствараем пры інтэграцыі Расіі і Беларусі, будуць запатрабаваны і ў ЕАЭС", - лічыць кіраўнік урада РФ.

Рынак без шэрых схем

"Трэба рабіць усё магчымае, каб выключыць шэрыя схемы работы на адзіным рынку. Як паказала практыка апошніх гадоў, адзін з найбольш дзейсных механізмаў для гэтага - гэта маркіроўка тавараў", - падкрэсліў ён.
Пасля чаго нагадаў, што цяпер ужо маркіруецца абутак, парфумерыя, шыны, фотакамеры, тавары лёгкай прамысловасці і некаторыя віды малочкі. Цяпер прынята рашэнне аб паэтапнай маркіроўцы бутыляванай вады.
"Лічым, што неабходна пашырэнне такога механізма на іншыя віды тавараў. Гэта дасць магчымасць узмацніць кантроль за абаротам прадукцыі і змагацца з кантрафактам на ўсёй тэрыторыі "пяцёркі". Гэта дапаможа нам адбяліць рынак", - упэўнены Міхаіл Мішусцін.
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Мішусцін: урад пачаў рэалізацыю рашэнняў Вышэйшага дзяржсавета