БелАЭС

Першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку

Адключэнне атамнай электрастанцыі 18 лістапада было восьмым выпадкам за год. Прычынай на гэты раз, як запэўнілі ў профільным ведамстве, стала некарэктнае спрацоўванне сістэмы кіравання аб'екта.
Sputnik
МІНСК, 19 ліс — Sputnik. Першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі ўключаны ў сетку сёння ў 14.04, паведамілі ў прэс-службе міністэрства энергетыкі Беларусі.
Раней міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч расказаў, што прычынай адключэння першага энергаблока станцыі стала спрацоўванне аўтаматычнай сістэмы абароны, якая атрымала некарэктны сігнал сістэмы кіравання першым энергаблокам.
"Ідзе павышэнне электрычнай магутнасці турбагенератара. Цяпер яна складае 125 МВт", - удакладнілі ў прэс-службе профільнага міністэрства.
Як расказалі ў Мінэнерга, напярэдадні пасля ўзгаднення Дзяржатамнагляду пачаўся працэс пускавых аперацый, неабходны для вывядзення рэактарнай устаноўкі на мінімальна кантралюемы ўзровень.
БелАЭС
Мінэнерга растлумачыла чарговае адключэнне БелАЭС